Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты не пускаюць міжнародных экспэртаў на месца падзеньня Boeing-777


Кіраўнік ураду Ўкраіны Арсеній Яцанюк праінфармаваў сёньня міністра замежных спраў Нідэрляндаў Франса Цыммерманса пра тое, што сэпаратысты не даюць магчымасьці міжнародным спэцыялістам расьсьледаваць катастрофу малаазійскага авіялайнэру.

Пра гэта перадае агенцыя УНІАН па выніках сустрэчы ўкраінскага прэм’ера і кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Нідэрляндаў.

Яцэнюк падкрэсьліў, што менавіта Ўкраіна ініцыявала міжнароднае расьсьледаваньне катастрофы. «Мы хочам быць максымальна адкрытымі» — падкрэсьліў кіраўнік украінскага ўраду. Аднак, адзначыў спадар Яцанюк, тэрарысты, якіх падтрымлівае і фінансуе Расея, спрабуюць зьнішчыць доказы свайго злачынства.

XS
SM
MD
LG