Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі вывозяць абломкі самалёта Boeing-777 у невядомым кірунку


Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook (каля 11.15) паведаміў дарадца старшыні Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Канстанцін Батозскі, піша unian.ua.

«Раніцай баевікі падагналі да месца падзеньня малайзійскага лайнэра цяжкія краны і грузавікі і прыступілі да эвакуацыі абломкаў самалёта ў невядомым кірунку», — напісаў ён.

Таксама Батозскі паведаміў: «За ноч тэрарысты перавезьлі зь месца катастрофы 37 целаў загінулых у Данецкае абласное бюро судова-мэдычнай экспертызы (праспэкт Ільіча, 14, тэрыторыя шпіталя Калініна). Урачы працуюць пад кантролем узброеных людзей у масках, ачапілі будынак».

«Я ня ведаю, як клясыфікаваць гэтыя дзеяньні. Я ня ведаю, ці ёсьць у КК артыкул за крадзеж рэшткаў чалавечых целаў. Я ня ведаю, ці ёсьць у тэрарыстаў хоць доля розуму, спагады і чалавечнасьці. Прашу ўсіх па магчымасьці перашкодзіць гэтаму злачынству», — напісаў дарадца губэрнатара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG