Лінкі ўнівэрсальнага доступу

300 тысяч чалавек просяць выратаваць мядзьведзя Артура


Амаль 300 тысяч чалавек падпісалі анлайн-пэтыцыю аб перасяленьні белага мядзьведзя з заапарку Аргентыны ў Канаду.

Мядзьведзь Артура жыве адзін у бэтонным корпусе ў горадзе Мэндоса, дзе тэмпэратура можа падымацца да 40 градусаў Цэльсія.

Аўтары пэтыцыі называюць Артура «самай сумнай жывёлай у сьвеце» і сьцьвярджаюць, што ў яго паводзінах ёсьць прыкметы дэпрэсіі.

Жывёлу прапануюць перасяліць у заапарк Вініпэгу; там мядзьведзь зможа хоць бы паплаваць у басэйне ўпершыню за 28 гадоў.

XS
SM
MD
LG