Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Тэрарысты ня здолелі б зьбіць ні адзін самалёт, калі б не атрымлівалі ўзбраеньні з РФ


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама перакананы, што тэрарыстаў на Данбасе падтрымлівае Расея. Ён адзначыў, што не хацеў бы сьпяшацца з высновамі адносна малайзійскага самалёта, пакуль ня будзе праведзена расьсьледаваньне, аднак, паводле ягоных словаў, «тэрарысты не маглі б зьбіць ня толькі пасажырскі самалёт, але і ўкраінскія ваенныя самалёты, калі б не атрымлівалі ўзбраеньні з Расеі», — сказаў прэзыдэнт ЗША падчас свайго выступу на брыфінгу ў Белым доме адносна сытуацыі ва Ўкраіне.

«Мы бачым, што самалёт быў зьбіты ракетай „зямля — паветра“, якая была запушчана з тэрыторыі, што кантралюецца прарасейскімі сэпаратыстамі на тэрыторыі Ўкраіны.

Мы таксама ведаем, што гэта ня першы выпадак, калі самалёт быў зьбіты ва ўсходняй Украіне за апошнія некалькі тыдняў. Прарасейскія сэпаратысты зьбілі ўкраінскі транспартны самалёт гелікоптэр і казалі, што быццам бы зьбілі ўкраінскі штурмавік», — адзначыў ён. «Мы ведаем, што гэтыя сэпаратысты атрымліваюць падтрымку з Расеі — пастаянную, сярод якой узбраеньне і спэцыяльнае навучаньне, а таксама цяжкое ўзбраеньне, а таксама ўзбраеньне супраць самалётаў», — адзначыў Абама.

XS
SM
MD
LG