Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Група беларускіх добраахвотнікаў з атраду «Пагоня» выправілася на ўсход Украіны


Беларусы з добраахвотніцкага атраду «Пагоня»

Беларусы з добраахвотніцкага атраду «Пагоня»

Некалькі беларусаў спачатку пройдуць навучаньне, а пасьля накіруюцца на фронт.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў намесьнік кіраўніка Валынскай абласной рады Ігар Гузь.

У бліжэйшы час плянуецца сфармаваць апякускую раду «Пагоні» зь вядомых беларусаў, якая будзе ажыцьцяўляць патранат над беларускімі добраахвотнікамі — паведамляе прэс-рэліз «Пагоні».

Раней Ігар Гузь апавёў Радыё Свабода, што стварэньне атраду — гэта ягоная асабістая ініцыятыва, якая грунтуецца на прыватных кантактах зь беларускімі актывістамі.

Адзін з добраахвотнікаў пад імем Міхаіл Вітушка даў інтэрвію Радыё Свабода.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG