Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» будзе абмінаць Усходнюю Ўкраіну


Пасьля крушэньня паблізу гораду Тарэз Данецкай вобласьці ў выніку ракетнага абстрэлу пасажырскага Boeing-777 малайзійскай кампаніі Malaysia Airlines многія авіяперавозчыкі заяўляюць пра карэкціроўку палётаў. У ліку тых, хто будзе абмінаць паветраную прастору Ўкраіны, — нямецкая Lufthansa, брытанская Virgin Airlines, француская Air France, турэцкая Turkish Airlines ды іншыя.

Аналягічнае рашэньне прыняло і кіраўніцтва авіякампаніі «Белавія». Як удакладніў намесьнік генэральнага дырэктара беларускага авіяманапаліста Ігар Чаргінец, мараторый тычыцца толькі ўсходніх рэгіёнаў Украіны. У кіеўскі аэрапорт «Барыспаль» палёты будуць двойчы на дзень паводле раскладу:

«У сувязі з катастрофай цывільнага самалёта Boeing-777 авіякампаніі Malaysia Airlines у Данецкай вобласьці Ўкраіны мы з учорашняга вечара прынялі рашэньне аб зьмене маршрутаў палётаў нашых паветраных суднаў пры выкананьні рэйсаў праз паветраную прастору Ўсходняй Украіны, каб гарантаваць бясьпеку нашым пасажырам. Такое рашэньне будзе дзейнічаць да высьвятленьня прычынаў трагедыі. Прыносім шчырыя спачуваньні родным і блізкім загінулых у авіякатастрофе, а таксама авіякампаніі Malaysia Airlines».

Спадар Чаргінец дадаў, што праз усходнюю тэрыторыю Ўкраіны, у прыватнасьці, пралягаюць авіямаршруты ў Грузію. Цяпер авіяцыйны атрад узгадняе магчымасьць пераносу шэрагу рэйсаў на над паветранай прасторай іншых дзяржаваў.

Увечары 17 ліпеня Эўрапейская арганізацыя па бясьпецы аэранавігацыі выпусьціла дырэктыву, якая забараняе выконваць палёты праз паветраную прастору Ўсходняй Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG