Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты вывезьлі ўстаноўку «Бук» у Расею, а «чорныя скрыні» перададуць ФСБ — МУС Украіны


Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка заяўляе, што сёньня ноччу ўстаноўка «Бук», зь якой быў зроблены пуск ракеты па малазійскім авіяляйнэры, была вывезеная на тэрыторыю Расеі.

«Паводле апошняй інфармацыі, тэрарыст міжнароднага кляса Стралкоў, ён жа Гіркін, ноччу прыяжджаў у Сьнежнае для разрульваньня сытуацыі са зьбітым маляйзійскім „Боінгам“. Ноччу ўстаноўка „Бук“, зь якой быў зроблены пуск ракеты, была вывезеная на тэрыторыю РФ, дзе яе, хутчэй за ўсё, зьнішчаць, як і непасрэдных выканаўцаў тэракту, што падставілі Пуціна і Стралкова, які радасна заявіў пра зьбіты ўкраінскі Ан-26», — напісаў Герашчанка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Ён адзначыў, што, па апошняй інфармацыі ад украінскай выведкі, знойдзеныя тэрарыстамі на месцы трагедыі «чорныя скрыні» будуць сёньня перададзеныя на адным з КПП Луганскай вобласьці іх «куратарам з ФСБ», перадае УНІАН.

«Гэта будзе яшчэ адным доказам грубейшага парушэньня Пуціным міжнародных правілаў расьсьледаваньня авіякатастрофаў. Але ж яму пасьля катастрофы польскага прэзыдэнцкага самалёта не ўпершыню!», — адзначыў Герашчанка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG