Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: «Хопіць заяў і рыторыкі, трэба спыняць вайну»


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Камэнтуючы для Свабоды трагедыю ў небе над Данбасам, дзе быў зьбіты пасажырскі самалёт: Боінг-777 «Малазійскіх авіяліній», у выніку чаго загінула 298 чалавек, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сказаў:

«Жудасна! Бо калі гінуць людзі са зброяй, дык нават і гэта ненармальна. Калі гінуць людзі без зброі, людзі мірныя, то гэта ўжо выходзіць за межы здаровага сэнсу. А калі гінуць людзі, якія ня маюць нават геаграфічна дачыненьня да гэтага вайсковага канфлікту, то трэба крычаць „Каравул!“ і біць у набат.

Я думаю, што для міжнароднай супольнасьці прыйшоў час рабіць нейкія крокі рэальных дзеяньняў, а ня толькі заяў і пагроз. Далей гэта ня можа распаўсюджвацца. І гэта як мінімум тое, што ляжыць на паверхні.

Я думаю, трагедыя над Данбасам падштурхне ўсе міжнародныя арганізацыі ня толькі да рыторыкі, а да практычных дзеяньняў, каб спыніць гэтую вайну».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG