Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над Данбасам зьбіты пасажырскі самалёт: 298 загінулых, сярод іх 80 дзяцей

Боінг-777 “Малазійскіх авіяліній” быў зьбіты 17 ліпеня каля 16.20 ў раёне ўкраінска-расейскай мяжы. Самалёт упаў каля Тарэзу Данецкай вобласьці. Загінула 298 чалавек, сярод іх шмат дзяцей.

11:05 18.7.2014

Людзі нясуць кветкі да амасадры Нідэрдляндлаў у Кіеве

Людзі нясуць кветкі да амбасады Нідэрдляндаў у Кіеве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:00 0:00
Наўпроставы лінк

10:53 18.7.2014

Аляксандар Лукашэнка выказаў спачуваньні з нагоды катастрофы

Кіраўнік Беларусі пакіраваў спачуваньні Вярхоўнаму кіраўніку Малайзіі, Каралю Нідэрляндаў і Генэрал-губэрнатару Аўстралійскага Саюзу.

«Ад імя народа Беларусі выказваю шчырыя і глыбокія спачуваньні ў сувязі з жудаснай катастрофай самалёта», -- гаворыцца ў лістах.

10:48 18.7.2014

Ютуб-карыстальнік dima svets размясьціў відэа з месца катастрофы Боінга-777. Дзіцячы голас за кадрам радуецца падзеньню «хунтаўскага самалёта» і называе днр-цаў «малойцамі»

10:16 18.7.2014

Неўзабаве пасьля трагедыі расейскі прапагандысцкі рэсурс LifeNews апублікаваў відэа зь месца крушэньня. Пазьней яно было выдаленае, аднак інтэрнэт-карыстальнікі ізноў зьмясьцілі яго ў сеціве

10:15 18.7.2014

Жанчына з немаўлём спазьніліся на рэйс

У аэрапорце Амстэрдаму жанчына з немаўлём на руках распавяла, што спазнілася на пасадку і не пасьпела сесьці ў лайнер, піша Reuters.

Такім чынам спазненьне дапамагло выратавацца і ёй, і яе маленькаму дзіцяці.

Журналістам у аэрапорце яна заявіла, што адчувае, як быццам ёй дадзены другі шанец і яна шчаслівая, бо зможа ўбачыць сваю сям’ю.

10:14 18.7.2014

Самалёты аблятаюць усход Украіны

Як бачна на сайце 24flightradar.com, самалёты, якія лятуць з Масквы ў паўднёвым кірунку, і вяртаюцца туды назад, аблятаюць усходнюю Ўкраіну, утвараючы дугу.

10:08 18.7.2014

СВАЯКІ ЗАГІБЛЫХ

10:03 18.7.2014

ЗША падкрэсьлівае падтрымку сэпаратыстаў Расеяй у справе крушэньня малазійскага самалёта

09:45 18.7.2014

Дэпутат Дзярждумы Расеі: «Няважна», хто зьбіў самалёт

Леанід Калашнікаў, намесьнік старшыні камітэта Дзярждумы па міжнародных справах, заявіў: «Не істотна, хто зьбіў Боінг».

На пытаньне журналіста пра істотнасьць выствятленьне вінаватага, Калашнікаў адказаў: «А вам што лягчэй стане, калі вы даведаецеся?»

«Вы высьветліце, што трэба караць. А той, хто націснуў кнопку зь іншага разьліку, не павінен быць пакараны ці што? Што тыя, што іншыя павінны быць пакараныя. Я кажу пра тое, што небясьпечна сёньня. Вось, што дрэнна. Вы сёньня спрабуеце знайсьці таго, хто кнопку націснуў, а не спрабаваць зразумець, што канфлікт трэба гасіць. (...) Усё роўна, хто націснуў. Важна, што канфлікт. Важна, што могуць зьбіць яшчэ. Вось, што дрэнна», - заявіў ён у эфіры тэлеканалу «Дождж».

09:43 18.7.2014

На борце самалёту быў грамадзянін Ізраіля

Грамадзянін Ізраіля Ітамар Авнун стаў адной з 295 ахвяраў.

Пра гэта паведаміў у сацыяльнай сетцы Facebook бацька загінулага. «Ён выжыў у апэрацыі „Літы сьвінец“, але загінуў у самалёце, ва ўкраінскім небе», — цытуе яго паведамленьне Walla.

29-гадовы Ітамар, які пражываў у Аўстраліі, вяртаўся дадому пасьля паездкі ў Галяндыю.

Падчас апэрацыі «Літы сьвінец» зімой 2008-2009 гадоў ён служыў у сапёрнай роце дэсантнай брыгады.

18 ліпеня адбудзецца адмысловае пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН з нагоды крушэньня самалёта.

09:42 18.7.2014

Першыя палосы брытанскіх газэт

«Sun» абвінавачвае ў трагедыі асабіста Ўладзімера Пуціна. Гібель пасажыраў называюць забойствам.

09:40 18.7.2014

На ютуб выкладзеная відэа нібыта з борта Боінга-777 рэйс MH17

09:29 18.7.2014

Знойдзеная другая «чорная скрыня» зьбітага Боінга-777

Ратавальнікі, якія працуюць на месцы, дзе ўпаў самалёт, знайшлі другую «чорную скрыню».

ВВС, якое распаўсюдзіла гэтую інфармацыю, не падае крыніцаў.

09:24 18.7.2014

Украінцы ў Лёндане і Вашынгтоне выйшлі на мітынгі

«Пуцін — забойца. Тры самалёта зьбітыя над Украінай менш, чым за 24 гадзіны. Два ўкраінскіх вайсковыя самалёты і цяпер — камэрцыйны пасажырскі», - гаворыцца ў закліку на акцыю, апублікаваным на фэйсбук-старонцы London Euromaidan.

Украінцы ў Лёндане і Вашынгтоне правялі мітынгі з нагоды катастрофы маляйзіскага пасажырскага самалёта ў небе над кантраляванай баявікамі групоўкі «ДНР» тэрыторыяй Украіны.

У Лёндане актывісты прыйшлі да амбасады Расеі, паведамляе VIDIA. Яны вінавацілі прэзыдэнта Расеі ў акце тэрарызму.

Актывісты ўсклалі кветкі ля амбасады Малазіі і Нідэрляндаў.

На мітынгу ў Белага дома ў Вашынгтоне дэманстранты заклікалі міжнародную супольнасьць падтрымаць Украіну ў барацьбе супраць асобаў, адказных за зьбіты самалёт.

09:18 18.7.2014

АБСЭ, Украіна і Расея правялі перамовы з сэпаратыстамі пра зьбіты Boeing 777

Трохбаковая кантактная група высокапастаўленых прадстаўнікоў Украіны, Расеі і АБСЭ сабралася ў Кіеве ў чацьвер 17 ліпеня.

Як паведамілі ў АБСЭ, была праведзена відэаканфэрэнцыя з прадстаўнікамі паўстанцаў у Данецку.

Тэмай перамоў стала катастрофа малазійскага авіялайнера Boeing 777 у Данецкай вобласьці.

У АБСЭ запэўнілі, што сэпаратысты пагадзіліся сысьці ад месца катастрофы і даць мясцовым органам улады магчымасьць пачаць падрыхтоўку да пошуку целаў.

Сэпаратысты таксама павінны прадстаўляць бясьпечны доступ і гарантыі бясьпекі для нацыянальнай камісіі па расьсьледаваньні, у тым ліку міжнародных сьледчых, у раён, што знаходзіцца пад іх кантролем, а таксама забясьпечыць бясьпечны доступ і гарантыі бясьпекі назіральнікам АБСЭ.

09:15 18.7.2014

Аўстралія ўсклала адказнасьць на Расею

Прэм’ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат зьвінаваціў Расею ў пастаўцы сэпаратыстам зэнітна-ракетнага комплексу, зь якога быў зьбіты малайзійскі «Боінг-777».

Пра гэта паведамляе УНІАН па спасылкай на Sydney Morning Herald.

«Мы ня хочам пагаршаць сытуацыю, аднак калі, як падаецца зараз, самалёт быў зьбіты ракетамі „зямля-паветра“, якія паставіла Расея, то на Расеі ляжыць значная доля адказнасьці», — заявіў Эбат.

Пры гэтым ён выказаў упэўненасьць, што прычынай авіякатастрофы стала жаданьне Крамля «каламуціць ваду» на Украіне.

09:09 18.7.2014

«Малазійскія авіялініі» на сваім сайце разьмясьцілі сьпіс ахвяраў:

Нідэрлянды — 154,

Малазія — 43 (зь іх 15 чалавек экіпажа, 2 немаўляці)

Інданэзія — 12 (1 немаўля)

Вялікая Брытанія — 9

Нямеччына — 4

Бэльгія — 4

Філіпіны — 3

Канада −1

Грамадзянства 41 чалавека яшчэ не ўсталяванае.

Самалёт ляцеў з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур.

09:08 18.7.2014

Сярод ахвяраў катастрофы «Боінга-777» — прэс-сакратар Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя

Пра знаходжаньне Глена Томаса на борце збітага над Данбасама самалёта паведамляю сусьветныя інфармацыйныя агенцыі, а таксама яго сябры і калегі ў твітары. Глен Томас разам з групай вучоных накіроўваўся ў Аўстралію на міжнародны кангрэс, прысьвечаны праблемам барацьбы са СНІД.

08:58 18.7.2014

Украінцы нясуць кветкі і зьнічкі да будынку амбасады Нідэрляндаў (ФОТАГАЛЕРЭЯ)

08:56 18.7.2014

Амэрыканская выведка: «Боінг» быў зьбіты ракетай «зямля-паветра»

Аналітыкі ЗША робяць усё магчымае, каб высьветліць, хто менавіта выпусьціў ракету, якая прывяла да гібелі сотняў чалавек.

Раней амэрыканскія экспэрты зазначалі, што самалёт, які ляціць на вышыні 10 тысяч мэтраў, можа быць зьбіты толькі ракетнымі комплексамі «Бук» ці «С-300».

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ЗША гатовыя аказаць любую дапамогу для высьвятленьні прычынаў катастрофы.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонну перамову з Баракам Абамай і віцэ-прэзыдэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам.

«Прэзыдэнт выказаў спачуваньні амэрыканскаму народу ў сувязі з гібельлю амэрыканскіх грамадзянаў у выніку катастрофы самалёта «Малазійскіх авіяліній» над тэрыторыяй Данецкай вобласьці. Пятро Парашэнка праінфармаваў амэрыканскі бок пра правядзеньне размоваў з прэм’ер-міністрамі Нідэрляндаў і Малазіі і паведаміў, што запрасіў адмыслоўцаў з гэтых краінаў, а таксама экспэртаў ICAO для поўнамасштабнага расьследаваньня абставінаў трагедыі — паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзыдэнта.

Эўропа і ЗША заклікалі да аб’ектыўнага і пільнага расьследаваньня прычынаў катастрофы.

У Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны не выключаюць, што ўдар па самалёце мог быць нанесены з тэрыторыіі Расеі.

Баевікі з групоўкі «ДНР», якую Ўкраіна прызнала тэрарыстычнай арганізацыяй, у сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках 17 ліпеня пісалі пра тое, што зьбілі яшчэ адзін украінскі самалёт. Неўзабаве такую інфармацыю распаўсюдзіў і шэраг расейскіх СМІ.

Калі высьветлілася, што зьбіты пасажырскі лайнер, сэпаратысты пачалі адмаўляць сваю датычнасьць да катастрофы.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG