Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Палыхнуць, выбухнуць можа ў любым месцы


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў новых геапалітычных рэаліях Беларусі трэба быць моцнай — і палітычна, і асабліва эканамічна.

Заява прагучала на нарадзе з кіраўнікамі дыпляматычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.

«На нашых вачах імкліва мяняецца агульнасусьветная абстаноўка. Мы сутыкнуліся з зусім новымі геапалітычнымі рэаліямі. Адсутнічае стабільнасьць ня толькі недзе далёка — у Паўночнай Афрыцы або на Блізкім Усходзе, а зусім побач, у нас пад бокам. І мы бачым: ...палыхнуць, выбухнуць можа ў любым месцы», — сказаў Лукашэнка.

«Адбываецца дэвальвацыя нормаў і прынцыпаў міжнародных паводзінаў, разбурэньне сыстэмы міжнароднага права, якая стваралася дзесяцігодзьдзямі. Ясна адно: б’юць слабых, з моцнымі — лічацца. Таму нам трэба быць моцнымі — і палітычна, і асабліва эканамічна», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Пры гэтым Лукашэнка заявіў пра выбар на карысьць мацаваньня саюзнай дзяржавы, стварэньня Эўразійскага эканамічнага саюзу, выбудоўваньня стратэгічных адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

«Адсюль і наша пазыцыя ў адносінах да Захаду, якая палягае ў гатоўнасьці разьвіваць адносіны па ўсім спэктры пэрспэктыўных напрамкаў, але толькі на прынцыпах узаемнай павагі, без усялякіх санкцыяў і дыктату».

XS
SM
MD
LG