Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах сабралі «пару кіляграмаў» грошай на пэнсію Лукашэнку


Баранавіцкія актывісты зьбіраюць грошы да юбілею Лукашэнкі і 20-годзьдзя яго прэзыдэнцтва. Грошы зьбіраюцца толькі наміналам 50 рублёў.

Пра гэта Свабодзе паведаміў актывіст, які пажадаў не называць свайго імя:

«Зьбіраем у скрыню, на якой напісана мэта збору — на юбілей Лукашэнку. І пазначана, што прымаюцца толькі самыя маленькія купюры. Я пакуль не лічыў, колькі ўжо сабралі, але пару кіляграмаў ужо ёсьць».

Актывіст кажа, што зьбіралі ў розных частках Баранавічаў. На рынку да зборшчыка падыходзілі міліцыянты, але не затрымлівалі, толькі папрасілі сысьці і «ня ладзіць правакацыяў супраць прэзыдэнта».

Падобныя зборы грошай ладзяцца і ў іншых гарадах Беларусі.

У жніўні Аляксандру Лукашэнку споўніцца 60 гадоў. Дакладная дата ягонага нараджэньня была прадметам кпінаў журналістаў, калі ў 2010 годзе ён сам зьмяніў яе з 30 на 31 жніўня.

Сёлета ж спаўняецца 20 гадоў, як Аляксандар Лукашэнка займае пасаду прэзыдэнта Беларусі.

XS
SM
MD
LG