Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі Ўкраіны: Расійскі вайсковы самалёт зьбіў ўкраінскі Су-25


Су-25
Су-25

У Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны адзначаюць, што лётчык катапультаваўся і быў эвакуаваны ў бясьпечнае месца.

Вайсковы самалёт Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі зьбіў украінскі Су-25, які выконваў задачы на тэрыторыі Ўкраіны. Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта паведаміў прэсавы сакратар інфармацыйнага цэнтру РНБА Андрэй Лысенка сёньня на брыфінгу ў Кіеве.

«16 ліпеня каля 19.00 з боку Расеі ажыцьцёўлена чарговая правакацыя. Вайсковы самалёт Узброеных сіл РФ нанёс ракетны ўдар па самалёце Су-25 Узброеных сіл Украіны, які выконваў задачы на тэрыторыі Ўкраіны, — сказаў ён. — Наш самалёт быў зьбіты, лётчык катапультаваўся і быў эвакуаваны ў бясьпечнае месца», — заявіў прэсавы сакратар РНБА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG