Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замах на міністра Авакава арганізаваў баявік па мянушцы «Бес»


Арсэн Авакаў у вайсковым лягеры на Данеччыне

Арсэн Авакаў у вайсковым лягеры на Данеччыне

Расейскі падпалкоўнік Ігар Безьлер («Бес») замовіў забойства міністра ўнутраных спраў Украіны Арсэна Авакава, калі той быў у зоне актыўных баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны.

Непасрэдным замоўцам і арганізатарам замаху назваў Безьлера дарадца кіраўніка ўкраінскага МУС Зоран Шкірак.

Шкірак паведаміў украінскім СМІ, што ўдзельнікі замаху затрыманыя і знаходзяцца пад сьледзтвам. Адзін з чальцоў групы аказаў супраціў пры затрыманьні і быў ліквідаваны.

Пра замах на міністра Арсэна Авакава стала вядома некалькі дзён таму.

XS
SM
MD
LG