Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія індэксы і грошы пайшлі ў мінус. На чарзе — беларускія?


Пашырэньне санкцыяў, скіраваных на Расею, з боку ЗША і Эўразьвязу, пра якія аб’явілі ўвечары 16 ліпеня, ужо сёньня адмоўна адбіліся на расейскім рынку.

Так, курс расейскага рубля на сёньняшніх таргах з разьлікамі «заўтра» зьніжаецца на 31 капейку да даляру і на 45 капеек да эўра. Індэкс ММВБ на пачатку таргоў на Маскоўскай біржы зьнізіўся на 2,05%, а індэкс РТС заваліўся на 2,87%, перадае расейскае агенцтва Прайм.

Аналітыкі адзначаюць, што адыход расейскіх індэксаў у мінус ёсьць рэакцыя на новыя санкцыі. Эўразьвяз пакуль устрымліваецца ад гандлёва-прамысловых абмежаваньняў, аднак заяўляе пра гатоўнасьць прыняць іх без прамаруджаньня. А Злучныя Штаты ўжо пашырылі санкцыйны сьпіс. Сярод тых, хто трапляе пад амэрыканскія санкцыі, шэраг вядомых расейскіх кампаніяў — напрыклад, Зьнешэканомбанк, Газпрамбанк, «Раснафта» ды іншыя. У сьпісе ёсьць і расейскія кампаніі, якія займаюцца вырабам розных відаў зброі.

Некаторыя расейскія банкі, якія патрапілі пад новыя санкцыі, маюць сваіх «дочак» у Беларусі, а некаторыя беларускія прадпрыемствы працуюць у каапэрацыі з расейскімі па вырабу зброі.

Камэнтары экспэртаў пра тое, ці адаб’юцца новыя санкцыі на беларускай эканоміцы, чытайце пазьней на нашым сайце.

XS
SM
MD
LG