Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпіс прадпрыемстваў і асобаў, якіх будуць датычаць абмежавальныя меры, яшчэ не апублікаваны. Ён зьявіцца пры канцы ліпеня.

У сьпіс увойдуць асобы і кампаніі, якія аказвалі падтрымку дзеяньням, накіраваным на падрыў сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці і незалежнасьці Ўкраіны.

Лідэры Эўразьвязу даручылі міністэрствам замежных справаў разгледзець магчымасьць прымяненьня санкцый у дачыненьні да фізычных і юрыдычных асобаў, якія «актыўна прадстаўляюць матэрыяльную і фінансавую падтрымку расейскім упаўнаважаным асобам, якія адказныя за анэксію Крыма і дэстабілізацыю Ўсходняй Украіны».

Раней Эўрапейская рада ўпаўнаважыла Эўрапейскую камісію і Эўрапейскую службу зьнешніх дзеяньняў падрыхтаваць дадатковыя прапановы па абмежаваньні інвэстыцый у Крым і Севастопаль. Пра гэта гаворыцца ў высновах Эўрапейскай рады, якая адбылася 16 ліпеня ў Брусэлі.

Кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краін Эўразьвязу, якія фармуюць Эўрапейскую раду, заклікалі таксама міжнародныя фінансавыя інстытуты ўстрымацца ад фінансаваньня любых праектаў, якія адкрыта ці прыхавана прызналі незаконны статус акупаванага Расеяй Крыму і Севастопалю.

Увядзеньне санкцый супраць Расеі абвясьцілі і Злучаныя Штаты. Як паведаміла Міністэрства фінансаў ЗША, санкцыі будуць тычыцца некалькіх вядучых расейскіх банкаў і энэргетычных кампаніяў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG