Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскага дэпутата і пісьменьніка дэпартавалі зь Менску ў Кіеў


Падобна, што наступным разам я прыеду ў Расею і Беларусь, калі ўпадзе рэжым Пуціна. Таксама маю асабістую зацікаўленасьць)))» — напісаў дэпутат Вярхоўнай рады Аляксандр Брыгінец у свайм фэйсбук.

Аляксандра Брыгінца затрымалі ў аэрапорце Менску 16 ліпеня. У складзе дэлегацыі ён ехаў да расейскага Варонежу, каб назіраць за справай захопленай сэпаратыстамі і перададзенай у Расею ўкраінскай ваеннай лётніцы Надзеі Саўчанкі.

Пра затрыманьне ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook. Зараз Брыгінец знаходзіцца пад вартай у транзытнай зоне беларускага аэрапорту.

«Сяджу пад арыштам з двума грамадзянамі Грузіі. Ля ўваходу — капітан з дубінкай. Тут ёсьць тэлевізар, канапы і туалет. Мяне не пусьцілі на тэрыторыю Беларусі. Прычыны ня ясныя. Ніколі нічога дрэннага не рабіў і не казаў пра Беларусь, таму ўчынак Лукашэнкі для мяне дзіўны. Арыштаваць народнага дэпутата суседняй краіны, які рухаўся па дыпляматычным пашпарце і, адпаведна, мае дыпляматычны імунітэт — гэта нябачанае хамства», — піша Брыгінец.

«Вярнуцца назад не магу ва Ўкраіну, таму што няма грошай. Але ёсьць квіток у Маскву, з Масквы ў Варонеж, з Варонежа ў Маскву, з Масквы ў Кіеў. Мае калегі працягнулі паездку ў Варонеж і, спадзяюся, ужо заўтра змогуць пабываць у нашай лётніцы Надзеі», — напісаў Брыгінец.

Уначы дэпутата ў аэрапорце наведаў украінскі консул.

«Консульства, як і я, абуранае дзіўнымі паводзінамі беларускай улады, якая нават дакумант пра маё затрыманьне, канфіскацыю дыпляматычнага пашпарта, забарону на ўезд у Беларусь, маю ізаляцыю ў памяшканьні пад аховай ня можа прадставіць. Мы мусім верыць толькі на слова капітану...» — паведаміў Брыгінец праз фэйсбук

Па паведамленьні Фонду «Адкрыты дыялёг», Аляксандар Брыгінец ехаў з Кіева ў Маскву ў складзе афіцыйнай дэлегацыі парлямэнтароў і праваабаронцаў. У склад дэлегацыі з украінскага боку ўваходзяць таксама народныя дэпутаты Аксана Продан і Алег Асухоўскі,прадстаўнікі Фонду «Адкрыты дыялёг», грамадзкіх аб’яднаньняў «Цэнтар грамадзянскіх свабодаў» і «Цэнтар інфармацыі аб правах чалавека», а таксама ўкраінскія журналісты. З польскага боку — парлямэнтарыТомаш Макоўскі і Малгажата Гасіеўска. Надзея Саўчанка, афіцэр-лётнік, прымала ўдзел у антытэрарыстычнай апэрацыі ў якасьці добраахвотніцы і трапіла ў палон да сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны ў сярэдзіне чэрвеня. На мінулым тыдні высьветлілася, што яна знаходзіцца пад вартай у Расеі. Там яе абвінавацілі ў датычнасьці да гібелі пад Луганскам расейскіх тэлежурналістаў, якія, нелегальна прыбыўшы на тэрыторыю Ўкраіны, у складзе групы баевікоў асьвятлялі іх напад на ўкраінскіх вайскоўцаў. Украінская ўлада заяўляе, што Саўчанку выкралі сэпаратысты на Данбасе і затым перадалі расейскім уладам. Ва Ўкраіне ўзбуджаная крымінальная справа аб выкраданьні Надзеі Саўчанкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG