Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яна змагарка. Ганаруся тым, што Навадворская з Баранавіч», — жыхары Баранавіч


Валерыя Навадворская
Валерыя Навадворская

Як вы ацэньваеце постаць выбітнай грамадзкай дзяячкі, ураджэнкі Баранавічаў Валерыі Навадворскай? На такое пытаньне карэспандэнта Свабоды адказвалі сёньня жыхары Баранавічаў.

Спадар: Ну, як бы, яна неардынарная нейкая... Здаецца, увесь час з сыстэмай ваявала. Своеасаблівая асоба... Яна, напэўна, і адзінокая была, наколькі я ведаю. Ну, гэта кажа пра тое, што яна з сыстэмай не сябравала. Не любіла, калі нехта ўціскае людзей, калі правы чалавека парушаюцца. Дый цяпер у нас гэтага хапае...

Спадарыня: Ну, я думаю, што, вядома, яна ўвайшла ў гісторыю. Яна своеасаблівая жанчына, мае сваё мысьленьне. Іншая справа, які сьлед і якое ўражаньне яна робіць. Гэта іншае пытаньне.

Наўпроставы лінк

Спадар: Я надта нічога не магу сказаць, таму што я ня ведаю дзейнасьці Валерыі Навадворскай. Адно магу сказаць, што я Ўладзімера Пуціна вельмі паважаю як чалавека, як палітыка. І магу не згадзіцца, калі яна нешта мела супраць Пуціна. Ну, гэта чыста маё меркаваньне.

Спадарыня: Я не магу вам сказаць, я ня ведаю такога чалавека... Чэсна кажучы, ня ведаю...

Спадар: Навадворская была сапраўдным палітычным дзеячам, і я заўсёды, калі слухаў яе выказваньні, то заўсёды падтрымліваў іх. Таму што яна заўсёды гаварыла праўду. І аказваецца, што яна наша зямлячка, вырасла на баранавіцкай зямлі. Разумею, што ў той краіне, дзе яна жыла, вельмі цяжка было змагацца за праўду.

Спадар: Важны ўклад яна зрабіла. Я лічу, што жыцьцё сваё яна пражыла не дарма. Змагарка такая... высокая змагарка... Я заўсёды слухаў яе ўважліва, і яна вельмі неардынарны, цікавы чалавек. І я ганаруся тым, што яна з Баранавіч.

Спадар: Чытаў шмат яе артыкулаў на розных сайтах, на Свабодзе, на Хартыі, на Грані.ру, у Нашай Ніве... Любіў глядзець па тэлевізіі, як яна змагалася, адстойвала свае погляды. Ведаю пра яе жыцьцё, як яе ламалі маладзенькую ў КДБ, на Лубянцы, як яе ў вар’ятні прымусова лячылі... І мне вельмі падабаецца, як яна адстойвала свае погляды...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG