Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэры Эўразьвязу ў Брусэлі рыхтуюць новыя крокі супраць Расеі


Лідэры краінаў Эўразьвязу зьбіраюцца заблякаваць пазыкі на новыя праекты ў Расеі і пашырыць абсяг іншых санкцыяў у адказ на дзеяньні Масквы ва Ўкраіне. Пра гэта гаворыцца ў праекце заявы, зь зьместам якога азнаёміўся карэспандэнт агенцтва Ройтэрз.

Лідэры краінаў ЭЗ, якія сустрэнуцца сёньня ў Брусэлі, будуць прасіць Эўрапейскі інвэстыцыйны банк прыпыніць фінансаваньне новых праектаў расейскага публічнага сэктару, гаворыцца ў праекце заявы.

Паводле праекту, краіны ЭЗ таксама прыкладуць супольныя намаганьні, каб прыпыніць фінансаваньне новых праектаў у Расеі праз Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця.

У згаданым праекце заявы гаворыцца таксама, што Эўразьвяз таксама зьбіраецца пашырыць замарожаньне актываў на канкрэтныя кампаніі і арганізацыі, якія падрываюць сувэрэнітэт Украіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG