Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўвяла спэцпошліны на малако, цукеркі і піва зь Беларусі


Шапік беларускіх прадуктаў у Кіеве, архіўнае фота

Шапік беларускіх прадуктаў у Кіеве, архіўнае фота

Пошліны ўведзеныя ў адказ на дыскрымінацыйныя і несяброўскія дзеяньні Беларусі ў адносінах да ўкраінскіх вытворцаў напояў і прадуктаў харчаваньня. Яны будуць дзейнічаць да 2017 году.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва УНІАН.

У прыватнасьці, на малако, вяршкі, ёгурты, кефір, сьметанковае масла, а таксама на кандытарскія вырабы з цукру, шакаляд і мучныя прысмакі, якія імпартуюцца зь Беларусі, уводзіцца пошліна ў памеры 55,29% ад мытнага кошту гэтай прадукцыі.

Для беларускага соладавага піва Ўкраіна ўводзіць мыта ў памеры 60,05% ад мытнага кошту. Спэцыяльныя пошліны да названых тавараў будуць прымяняцца да 31 сьнежня 2016 году. Рашэньне камісіі ўступае ў сілу празь 10 дзён з моманту яго апублікаваньня.

З 1 траўня Беларусь увяла ліцэнзаваньне імпарту піва з-за межаў Мытнага саюзу. Украінскія вытворцы піва назвалі гэта дыскрымінацыйнымі захадамі і паведамілі, што ў Беларусі ад іх запатрабавалі падвысіць розьнічную цану на сваю прадукцыю больш як удвая, што аўтаматычна робіць украінскае піва неканкурэнтаздольным на беларускім рынку. Аналягічныя меры Беларусь ужыла і адносна ўкраінскіх кандытарскіх вырабаў.

Паводле дадзеных Дзяржаўнай фіскальнай службы, у першым паўгодзьдзі 2014 году Беларусь паставіла ва Ўкраіну малака і вяршкоў на 1,3 млн даляраў, што складае 46% ад агульнага імпарту гэтай прадукцыі.

XS
SM
MD
LG