Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трагедыя ў маскоўскім мэтро: 22 загінула, 129 шпіталізавана


Колькасьць ахвяраў аварыі ў маскоўскім мэтро вырасла да дваццаці двух чалавек.

129 пацярпелых знаходзяцца ў бальніцах — паведамляе ИТАР-ТАСС.

Як паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах, прычынай трагедыі ў маскоўскім мэтро, хутчэй за ўсё, стала няякасная замена стрэлкі, якую зрабілі за суткі да аварыі.

«Паводле папярэдніх дадзеных, у выніку няякасна выкананай працы па ўрэзцы стрэлкі, якую зрабілі ўначы на панядзелак, адбылося ўзаемадзеяньне стрэлачнага пераводу з колавай парай першага вагона цягніка», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Замест таго, каб накіраваць цягнік у адным з кірункаў, стрэлка фактычна стала перашкодай на яго шляху, і гэта прывяло да перакульваньня першых трох вагонаў саставу, патлумачыла крыніца. Раней у якасьці магчымых прычын аварыі выказваліся таксама прасяданьне грунту і скачок напругі.

У сераду раніцай на месцы аварыі працягваюцца аднаўленчыя работы.

Раніцай 15 ліпеня на Арбацка-Пакроўскай лініі мэтрапалітэна Масквы паміж станцыямі «Славянскі бульвар» і «Парк Перамогі» адбылася аварыя — з рэек сышлі тры вагоны.

XS
SM
MD
LG