Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне з Навадворскай (УЖЫВУЮ!)


Russia - Russian dissident and activist Valeriya Novodvorskaya, undated.

Russia - Russian dissident and activist Valeriya Novodvorskaya, undated.

Валерыя Навадворская будзе крэміраваная ў сераду ў Мікола-Архангельскім крэматорыі ў 16 гадзінаў пасьля грамадзянскай паніхіды ў Сахараўскім цэнтры.

Прах будзе пахаваны пазьней на Данскіх могілках у Маскве (на паўднёвым захадзе расейскай сталіцы, каля Данскога манастыра). Пра гэта паведаміў лідэр руху «За правы чалавека» Леў Панамароў.

Расейскага служба Радыё Свабода вядзе жывую трансьляцыю з грамадзянскай паніхіды па Валерыі Навадворскай з музэю імя Андрэя Сахарава.

Вядомы расейскі апазыцыйны палітык і публіцыст Валерыя Навадворская памерла 12 ліпеня на 65 годзе жыцьця ў адной з маскоўскіх клінік ад інфэкцыйна-таксычнага шоку.

Публіцыст Алесь Чайчыц, беларус з Масквы, падзяліўся ўражаньнямі ад разьвітаньня з Валерыяй Навадворскай:

«Вельмі доўгая чарга была, каб разьвітацца з Валерыяй Навадворскай. Пакуль я стаяў, то перада мной прайшлі некалькі соцень чалавек. Прыйшлі вельмі розныя людзі, як паводле ўзросту, так і сацыяльнага стану. Шмат было людзей сталага веку, старой інтэлігенцыі, а таксама даволі шмат маладых.

Афіцыйных прадстаўнікоў не было заўважна. Быў вянок ад польскай і літоўскай амбасадаў. Зразумела, што былі вядомыя расейскія дзеячы, журналісты, публіцысты, палітыкі дэмакратычнага апазыцыйнага толку.

Былі людзі ва ўкраінскіх вышыванках. Бачна, што памяць Валерыі Навадворскай дарагая шматлікім людзям з розных постсавецкіх краінаў: і ўкраінцам, і беларусам, і жыхарам краінаў Балтыі, і грузінам. Гэта быў такі палітык, які аб’ядноўваў вакол сябе і ўвасабляў канструктыўныя добрасуседзкія стасункі паміж рознымі краінамі.

Алу Пугачову, якая нібыта заклікала мільён расейцаў прыйсьці на пахаваньне, не заўважылі на разьвітаньні. Таксама не выпадае гаварыць і пра мільён чалавек. Але Валерыя Навадворская і не была такім чалавекам, для якога выйшаў бы мільён. Яна была ўвасабленьнем меншасьці, але меншасьці вельмі якаснай і вельмі прынцыповай, меншасьці, якая не глядзела, што ў яе мала паплечнікаў, меншасьці, якой даражэйшая за ўсё была праўда».

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

Валерыя Навадворская: Не аддавайце Беларусь!

У почаце клясыкаў — герояў кнігі Валерыі Навадворскай «Паэты і цары» — фігуруюць Васіль Быкаў і Ўладзімер Караткевіч. Чым іх творчасьць блізкая аўтарцы, якая лёгка цытуе беларускіх майстроў слова ў арыгінале? Чаму дыктатары не сябруюць між сабой, і ў якой краіны — Беларусі ці Расеі — больш сьветлая будучыня?

Дабравольскі: У душы Навадворскую паважалі нават ворагі

Палітык, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі неаднаразова бываў на мерапрыемствах з удзелам Валерыі Навадворскай і кажа, што гэтая жанчына нязьменна прыцягвала агульную ўвагу прысутных, незалежна ад палітычнай прыналежнасьці:

«Лукашэнка хітры, як Мусаліні. Ён настаўнік Пуціна», — Навадворская

У сувязі са сьмерцю знакамітай расейскай праваабаронцы публікуем яе выступы і развагі пра лёс Беларусі, Расеі, а таксама апошніх падзеяў ва Ўкраіне. Перадача ад 2 красавіка 2014 г.

Паганяйла: Навадворская была ідэйным змагаром з камунізмам

Праваабаронца Гары Паганяйла кажа, што Валерыя Навадворская на генэтычным узроўні не ўспрымала парадкі, навязаныя камуністамі, таму яе барацьба ў бальшыні выпадкаў насіла досыць агрэсіўную афарбоўку:

Навадворская: Беларуская інтэлігенцыя павінна аб'яднацца і загаварыць па-беларуску (ВІДЭА)

У Маскве на 65-м годзе памерла дысыдэнтка, вядомая грамадзкая і палітычная дзяячка Валерыя Навадворская.

Вячорка: Навадворская верыла, што толькі выкананьне запаветаў Каліноўскага забясьпечыць беларусам будучыню

"Мы ганарымся тым, што Валерыя Навадворская родам зь Беларусі. Прыйдзе час — яе імем у нас будуць названыя вуліцы. Сьветлая памяць".

Класкоўскі: Навадворская адкідала хлусьлівыя канцэпты псэўдапатрыятызму

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі ў сувязі са сьмерцю расейскай апазыцыянэркі Валерыі Навадворскай найперш зьвяртае ўвагу на яе прынцыповую і пасьлядоўную пазыцыю, якая не зьмянялася дзесяцігодзьдзямі:

Памерла Валерыя Навадворская (+дадаліся камэнтары)

Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на мэдыкаў, у Маскве на 65-м годзе памерла дысыдэнтка, вядомая грамадзкая і палітычная дзяячка Валерыя Навадворская.

XS
SM
MD
LG