Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ: Расея мае дачыненьне да зьбіцьця ўкраінскага самалёта


Служба бясьпекі Ўкраіны заяўляе, што мае доказы датычнасьці расейскага боку да зьбіцьця ў панядзелак украінскага вайскова-транспартнага самалёта Ан-26.

«Ёсьць безумоўныя доказы», — сказаў кіраўнік службы Валянцін Налівайчанка ў аўторак. «Прэзыдэнт даў даручэньне, і да канца гэтага дня будзе завершанае расьсьледаваньне, будуць падрыхтаваныя неабвержныя доказы разам з мапамі, з усімі сэктарамі», — сказаў ён. Паводле Налівайчанкі, гэтыя доказы пададуць кіраўніку дзяржавы Пятру Парашэнку, а затым абнародуюць. Раней сэпаратысты заявілі, што гэта яны зьбілі самалёт.

Вайскова-транспартны самалёт Ан-26, на борце якога знаходзіліся 8 чалавек, быў зьбіты над тэрыторыяй Луганскай вобласьці. Паведамляецца, што двое чальцоў экіпажу знаходзяцца ў палоне ў сэпаратыстаў, астатніх шукаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG