Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанскі таблёід Dailymail напісаў пра выкрадзеную беларускую прыгажуню


Папулярны брытанскі таблёід Dailymail з амаль двухмільённым накладам піша пра беларускую «цыганскую прынцэсу» Вольгу Рамановіч. Дзяўчына-мянчучка ў чатырохгадовым узросьце пры нявысьветленых абставінах зьнікла ў Малдове і знайшлася праз 17 гадоў.

У артыкуле, які грунтуецца ў тым ліку на інтэрвію, якое Вольга Рамановіч дала «Камсамольскай праўдзе», падрабязна распавядаецца пра лёс беларускі, якая пад імем Марыі Прэйды апынулася ў прыёмнай цыганскай сям’і, дзе гадавалася і вывучыла мову. Да свайго новага імя яна так і не прызвычаілася, і сама сябе называе Вольгай.

Паводле вэрсіі Dailymail, гісторыя беларускі, якую некалькі разоў прадавалі цыгане, пакуль адна зь сем’яў не пакінула яе ў сябе, «дае надзею бацькам, чым дзеці зьніклі бязь вестак», а таксама «падымае праблему гандлю людзьмі».

Цяпер Вольга Рамановіч у Беларусі, адаптоўваецца да новага жыцьця і рыхтуецца атрымліваць мэдычную адукацыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG