Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чаму Францыя, радзіма асьветы, заснавальніца ЭЗ, вырашыла прадаць зброю Пуціну?»


У 10 краінах патрабавалі ад ураду Францыі не перадаваць Расеі ваенныя караблі. Паводле мітынгоўцаў, Расея будзе выкарыстоўваць караблі для нападу на Ўкраіну і ў далейшым на Эўропу.

Грамадзкія актывісты пікетавалі ў Кіеве ўрачысты прыём пасольства Францыі з нагоды Дня ўзяцьця Бастыліі з патрабаваньнем адмовіцца ад продажу Расеі двух ваенных караблёў «Містраль». Падобныя акцыі прайшлі і ў 10 іншых краінах. Паводле сьцьвярджэньня мітынгоўцаў, Расея будзе выкарыстоўваць караблі для нападу на Ўкраіну і ў далейшым на Эўропу.

У панядзелак перад пасольствам Францыі ў Празе адбылася дэманстрацыя з патрабаваньнем да ўраду Францыі не перадаваць Расеі ваенныя караблі. У акцыі пратэсту ў Празе ўзялі ўдзел чэхі і ўкраінцы, якія жывуць і працуюць тут. Пасьля дэманстрацыі перад пасольствам Францыі яе ўдзельнікі накіраваліся да будынку ўраду Чэхіі, каб перадаць чэскаму прэм'еру свой зварот.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG