Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар МУС Украіны Арсэн Авакаў звольніў 585 данецкіх міліцыянтаў


ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота

Звольненыя супрацоўнікаў праваахоўных органаў Данецкай вобласьці не прайшлі праверку на вернасьць прысязе і службе Ўкраіны.

Супраць сотняў міліцыянтаў будуць распачатыя крымінальныя справы. Міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў паведаміў в фэйсбуку пра звальненьне сотняў данецкіх праваахоўнікаў.

«585 супрацоўнікаў міліцыі звольныя. У дачыненьні большасьці зь гэтага склада служачых будуць распачатыя крымінальныя спрывы. Дадатковая праверка праводзіцца яшчэ па 242 супрацоўніках, якія доўгі час знаходзяцца на „бальнічным“. Будзе дадзеная прынцыповая ацэнка іхнай адсутнасьці і забесьпячэньня грашовым утрыманьнем. Важна, каб настолькі масавае здрадніцтва і нягодныя паводзіны не падалі нэгатывам аўтаматычна на тых вартых міліцыянтаў, што служаць Украіне! У гэтай сытуацыі ёсьць месца здрадзе і нізкасьці — але ёсьць месца і годнасьці і подзьвігу» — піша міністар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG