Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэйсбук Ангелы Мэркель заспамілі камэнтарамі «Дзякуй, спадарыня Рыбэнтроп»


Пуцін і Мэркель глядзяць футбол

Пуцін і Мэркель глядзяць футбол

Старонку нямецкай канцлеркі Ангелы Мэркель у Facebook грамадзкія актывісты запаўняюць паведамленьнямі «Дзякуй, спадарыня Рыбэнтроп» («Danke Frau Ribbentrop»).

Пад апошнімі пастамі Мэркель людзі пакінулі ўжо некалькі дзясяткаў тысяч падобных камэнтароў.

Такі онлайн флэшмоб зьяўляецца рэакцыяй на заяву ўраду Нямеччыны з заклікамі да правядзеньня перамоваў паміж украінскай уладай і прарасейскімі баевікамі на Данбасе. Пра гэта Мэркель сказала пасьля размовы з Пуціным у Бразыліі.

Актывісты намякаюць, што Мэркель можа паўтарыць дамоўленасьці паміж гітлераўскай Нямеччынай і сталінскім СССР.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG