Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьбіты ўкраінскі самалёт Ан-26


Архіўнае фота.
Архіўнае фота.

Міністар абароны Ўкраіны Валеры Гелатэй паведаміў, што ўкраінскі вайскова-транспартны самалёт Ан-26 зьбіты ракетай, якая была «верагодна» выпушчаная з тэрыторыі Расеі.

Пра гэта ён далажыў прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку — паведамляе прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.

Чальцы экіпажу самалёта АН-26, які выконваў задачы ў рамках забесьпячэньня актыўнай фазы антытэрарыстычнай апэрацыі і быў зьбіты, выйшаў на сувязь з Генэральным штабам.

Таксама было адзначана, што, улічваючы тое, што самалёт ішоў на вышыні 6500 мэтраў, яго паражэньне пераноснымі зэнітнымі комплексамі немагчымае, то бок, самалёт быў зьбіты іншай, больш магутнай ракетнай зброяй, якая была ўжытая, верагодна, з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі.

Зараз ідзе пошукава-ратавальная апэрацыя для таго, каб даставіць экіпаж самалёта Паветраных сілаў Украіны на тэрыторыю, што кантралюецца ўкраінскімі вайскоўцамі.

Як вядома, сувязь з самалётам ВПС Ан-26, які выконваў заданьне ў рамках паветрана-транспартнага забесьпячэньня актыўнай фазы антытэрарыстычнай апэрацыі, зьнік а 12-й 30.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG