Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна» апублікавала шакуючыя фота мужчыны, які памёр у Сьветлагорскім ізалятары


Зьбіты супрацоўнікамі Сьветлагорскага РАУС Аляксандр Акуліч
Зьбіты супрацоўнікамі Сьветлагорскага РАУС Аляксандр Акуліч

Аляксандар Акуліч памёр у Сьветлагорскім РУУС падчас адбыцьця пакараньня. На фатаздымках, якія перадала ў праваабарончы цэнтар «Вясна» ягоная маці, відаць шматлікія сьляды зьбіцьця. Міліцыя сьцьвярджае, што сьмерць Акуліча наступіла ад «хранічнай алькагольнай інтаксыкацыі».

Аляксандар Акуліч памёр 26 траўня 2012 году. З таго часу ягоная маці Валянціна Акуліч дабівалася ад праваахоўных органаў узбуджэньня крымінальнай справы супраць міліцыянтаў. Аднак старшыня Гомельскага абласнога суду Сяргей Шаўцоў на пачатку ліпеня адмовіў ёй у задавальненьні нагляднай скаргі.

«Цягам апошняга году перад імі (судом і сьледзтвам. — РС) ставілася пытаньне: чаму дзяжурныя па ІЧУ Сьцешанкоў Р.І. і Бачко А.А. не панясуць пакараньня за свае злачынныя дзеяньні, бо замест своечасовага выкліку мэдыкаў для аказаньня дапамогі адміністратыўна арыштаванаму, у якога праявіліся часовыя парушэньні ў псыхіцы, яны паўгадзіны „супакойвалі“ яго з дапамогай дубінак, а „хуткую“ выклікалі толькі тады, калі ў яго спынілася дыханьне», — піша сайт ПЦ «Вясна».

Паводле афіцыйнай вэрсіі мэдычнай экспэртызы, прычынай сьмерці Аляксандра Акуліча стала «хранічная алькагольная інтаксыкацыя».

Падобны ж выпадак здарыўся з 21-гадовым менчуком Ігарам Пцічкіным, які памёр у менскім СІЗА № 1 падчас адбыцьця адміністрацыйнага пакараньня. Маці Пцічкіна аспрэчвае афіцыйную прычына сьмерці сына — «сардэчны прыступ». 30 чэрвеня Сьледчы камітэт распаўсюдзіў інфармацыю пра тое, што Ігар Пцічкін сыстэматычна ўжываў алькаголь і наркотыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG