Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі будуць даваць да 10 гадоў за навучаньне для «ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасьці»


Да 12 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці за «вярбоўку і іншае ўцягненьне чалавека ў тэрарыстычную дзейнасьць» прадугледжвае артыкул 290-2 «Судзеяньне тэрарыстычнай дзейнасьці».

Ён уступае ў сілу з пачатку 2015 году. За навучаньне і іншую падрыхтоўку да ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасьці дадуць да дзесяці гадоў з канфіскацыяй. Новыя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі будуць уведзеныя з пачатку наступнага году законам «Аб мерах па перадухіленьні легалізацыі прыбытку, які атрыманы злачынным шляхам, фінансаваньнем тэрарыстычнай дзейнасьці і фінансаваньня распаўсюду зброі масавага зьнішчэньня». Закон прыняты абедзьвюма палатамі Нацыянальнага сходу і падпісаны Аляксандрам Лукашэнка ў чэрвені — паведамляе БелТА.

Паводле артыкул 290-4, прадугледжваецца пакараньне за «Стварэньне арганізацыі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці альбо ўдзелу ў ёй» Пазбавіцца ад адказнасьці будзе можна, калі чалавек у час паведаміць дзяржаўным органам пра злачынства і будзе спрыяць яго перадухіленьню. Закон таксама дазваляе беларускім банкам прыпыняць, адмаўляць у зьдзелках і спыняць стасункі з падазронымі кліентамі пры ажыцьцяўленьні фінансавых апэрацый. Так, банкі будуць надзеленыя правам на двое сутак прыпыніць зьдзелку да праверкі фізычнай ці юрыдычнай асобы.

XS
SM
MD
LG