Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На перамовах па Іране застаюцца сур'ёзныя рознагалосьсі


Джон Кэры
Джон Кэры

ЗША і Іран паведамілі аб істотных адрозьненьнях у пазыцыі ўдзельнікаў падчас перамоваў у Вене па ядзернай праграме Тэгерану паміж іранскай дэлегацыяй і прадстаўнікамі Вялікабрытаніі, Кітая, Францыі, Расіі, ЗША і Германіі.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў у нядзелю, што паміж Іранам і «шасьцёркай» па-ранейшаму існуюць сур’ёзныя рознагалосьсі, і неабходна паглядзець, ці магчыма будзе дамагчыся прагрэсу.

Кіраўнік іранскай дэлегацыі, намесьнік міністра замежных справаў Ірану Абас Аракчы ў сваю чаргу сказаў: «Бакам не ўдалося зблізіць пазыцыі па асноўных пытаньнях, і пакуль незразумела, ці зможам мы гэта зрабіць».

У адпаведнасьці з дасягнутымі раней дамоўленасьцямі, бакі павінны да 20-га ліпеня ўзгадніць умовы канчатковага пагадненьня па іранскай ядзернай праграме.

Краіны Захаду падазраюць Іран у намеры стварыць ядзернай зброю. Тэгеран заўсёды адпрэчваў гэтыя абвінавачваньні, заяўляючы, што яго ядзерная праграма носіць выключна мірны характар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG