Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі пахавалі Шэварнадзэ


Эдуард Шэварнадзэ, 1972 г.

Эдуард Шэварнадзэ, 1972 г.

У Тбілісі разьвіталіся з былым прэзыдэнтам Грузіі і былым міністрам замежных справаў СССР Эдуардам Шэварнадзэ. На пахаваньне прыбылі афіцыйныя дэлегацыі з 28 краін.

Сярод іх не было афіцыйных прадстаўнікоў з Расеі. ЗША прадстаўляў былы дзяржсакратар Джэймс Бэйкер, а ФРГ — былы міністар замежных спраў Ганс Дытрых Геншэр, які падкрэсьліў, што прыбыў па асабістай просьбе канцлера ФРГ Ангелы Меркель.

Эдуарда Шэварнадзэ, які кіраваў Грузіяй амаль 30 гадоў і падаў у адстаўку падчас «рэвалюцыі ружаў», пахавалі побач з жонкай ў двары ўрадавай рэзыдэнцыі, дзе ён жыў усе апошнія гады.

Адпяваньне адбылося ў катэдральным саборы Сьвятой тройцы. Зь неафіцыйных расейскіх прадстаўнікоў прысутнічалі скульптар і прэзыдэнт расейскай акадэміі мастацтваў Зураб Цэрэтэлі і сьпявачка Дзіяна Гурцкая, якія даўно жывуць у Маскве. Падчас выступаў казалі пра заслугі Эдуарда Шэварнадзэ перад сусьветнай супольнасьцю падчас «перабудовы» і ў пэрыяд завяршэньня «халоднай вайны», а перад Грузіяй — у спыненьні грамадзянскай вайны і пераадоленьні крымінальнай анархіі пачатку 1990-х гадоў.

XS
SM
MD
LG