Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада беларускай інтэлігенцыі пра Навадворскую: Яе сумленьне — як чысты хімічны элемэнт


Валерыя Навадворская

Валерыя Навадворская

Рада беларускай інтэлігенцыі зрабіла заяву з нагоды сьмерці расейскай праваабаронцы Валерыі Навадворскай:

«З пачуцьцём глыбокага смутку ўспрынялі мы вестку аб сьмерці Валерыі Ільлінічны Навадворскай. Яна нарадзілася ў Беларусі, у горадзе Баранавічы, і мы заўсёды лічылі яе сваёй — ганарыліся і захапляліся» — гаворыцца ў заяве.

Рада беларускай інтэлігенцыі выказвае захапленьне яе ўменьнем пры любых абставінах заставацца свабоднай, мужнасьцю, адвагай і гатоўнасьцю ў адзіночку змагацца з высокапастаўленымі нягоднікамі:

«Яе сумленьне — як чысты хімічны элемэнт, у прыродзе такое сустракаецца вельмі рэдка. Менавіта па ёй кожны мог праверыць свае жыцьцёвыя кампрамісы, свае памкненьні і свае ўчынкі».

«Магчыма, у гэтым і было яе прызначэньне. Уся яе творчасьць, як і ўсё яе адметнае жыцьцё, — гэта працяг вялікай чаадаеўскай традыцыі казаць царадворцам праўду. Менавіта гэтая традыцыя сёньня асабліва важная, бо толькі яна, а ня танкі і не ўстаноўкі „Град“, здольная захаваць павагу да нашых моваў і культураў» — гаворыцца ў заяве Рады беларускай інтэлігенцыі, апублікаванай у суботу, 12 ліпеня.

XS
SM
MD
LG