Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дабравольскі: У душы Навадворскую паважалі нават ворагі


Аляксандар Дабравольскі

Аляксандар Дабравольскі

Палітык, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі неаднаразова бываў на мерапрыемствах з удзелам Валерыі Навадворскай і кажа, што гэтая жанчына нязьменна прыцягвала агульную ўвагу прысутных, незалежна ад палітычнай прыналежнасьці:

«Я думаю, што Валерыя Навадворская — гэта сама па сабе незвычайная зьява. Гэта вельмі разумная жанчына, якая ніколі не лавіравала, а заўсёды казала праўду — так, як яна і думала. Зь яе часам зьдзекваліся, зь ёй не пагаджаліся, але ў душы, я ўпэўнены, яе паважалі. Таму што чалавека такога маштабу, які гаворыць праўду, не выкручваецца, ні пад што і ні пад каго не падладжваецца, у наш час цяжка знайсьці ўвогуле. Адпаведна, гэта вялікая страта для ўсіх.

Наогул Валерыю Навадворскую можна лічыць сапраўдным, узорным дэмакратам. Гэта чалавек, які за народ, а не за ўладу, за людзей, а не за дзяржаву. Нават калі свая дзяржава памыляецца, то яна не саромелася пра гэта гаварыць адкрыта. І вось такіх людзей, нават у вялізнай Расеі, сапраўды вельмі мала. Такіх людзей можна пералічыць, я думаю, па адзінках, нават не па дзясятках...».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG