Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Класкоўскі: Навадворская адкідала хлусьлівыя канцэпты псэўдапатрыятызму


Аляксандар Класкоўскі

Аляксандар Класкоўскі

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі ў сувязі са сьмерцю расейскай апазыцыянэркі Валерыі Навадворскай найперш зьвяртае ўвагу на яе прынцыповую і пасьлядоўную пазыцыю, якая не зьмянялася дзесяцігодзьдзямі:

«Валерыя Навадворская была зь ліку тых рэдкіх людзей, якія вызнавалі ідэалы дэмакратыі, правоў чалавека абсалютна, я б сказаў — ажно на 120%. Гэта выклікала розныя кпіны, таму што сёньня ў Расеі многія з тых, хто называў сябе дэмакратамі і нават лібэраламі, яны ў гэтай сытуацыі — канфлікту з Украінай, захопу Крыма — усё ж паказалі сябе, па вялікаму рахунку, прыхільнікамі імпэрскага канцэпту. Гэта прыкрываецца патрыятызмам, іншымі рэчамі.

А вось Валерыя Навадворская ўсё жыцьцё была і заставалася чалавекам, для якога дэмакратыя — гэта сапраўды дэмакратыя, правы чалавека — насамрэч правы чалавека. Ня важна дзе — хоць у Расеі, хоць у Беларусі, хоць у Афрыцы. Яна адкідала ўсе тыя хлусьлівыя канцэпты патрыятызму, за якімі вылазіць расейская вялікадзяржаўнасьць, імпэрскасьць. Канечне, гэта страта для Расеі, для яе сапраўднай эліты. Нікім і нічым яе замяніць, баюся, немагчыма».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG