Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль дае задні ход: уварваньне Расеі ва Ўкраіну нібыта выгаднае... ЗША (ВІДЭА)


Вядомы журналіст, аналітык Павал Шарамет дзеліцца ў сацыяльных сетках спасылкай на «антываенны» ролік, які скляпалі крамлёўскія прапагандысты.

«Пуцін загнаў сябе ў кут», — лічаць многія экспэрты. Нядаўна пракрамлёўскія піяршчыкі запусцілі шырокую антываенную рэкламу. Цяпер яны пераконваюць расейцаў, што напад на Ўкраіну не выгадны Расеі, а ўсё гэта — «каварная задума» Барака Абамы.

Ўнутры кіроўнай расейскай эліты — раскол паміж тымі, хто патрабуе адкрытага і маштабнага ўмяшаньня ва ўкраінскія справы, і тымі, хто аддае перавагу дзейнічаць рукамі сэпаратыстаў і ананімных баевікоў на ўсходзе Украіны.

Некалькі месяцаў дзяржаўная расейская прапаганда распальвала нянавісьць рускіх да ўкраінцаў, называючы ўкраінскую ўладу «хунтай», а байцоў ўкраінскай арміі — «карнікамі» і «правасекамі» (скарочана ад «Правага сэктара» — РС).

Аднак ціск Захада на Расею і пагроза маштабных эканамічных санкцый ўтрымлівае пакуль Уладзімера Пуціна ад новага адкрытага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.

Акрамя таго, на ўсходзе Ўкраіны не відаць шырокай падтрымкі прарасейскіх баевікоў з боку мясцовага насельніцтва. Таму Расея актыўна дапамагае грашыма і ўзбраеньнем сэпаратыстам, пасылае туды нібыта добраахвотнікаў, але не ўводзіць войскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG