Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Спартоўцаў падсадзяць на «праваслаўны допінг»


ілюстрацыйнае фота

ілюстрацыйнае фота

Міністэрства спорту і турызму зацікаўлена ў «духоўным настаўленьні нацыянальных спартыўных камандаў з боку Беларускай праваслаўнай царквы».

Пра гэта ішла размова на сумесным пасяджэньні каардынацыйнай рады, дзе абмяркоўваўся ход выкананьня праграмы супрацоўніцтва паміж БПЦ і Мінспорту.

Так, міністар спорту і турызму Аляксандр Шамко адзначыў, што праваслаўная царква дапамагае спартоўцам «умацоўваць сілу духу». Паводле яго слоў, дзяржава зацікаўлена ў духоўнай апецы нацыянальных зборных, паколькі царква «пасьпяхова матывуе вернікаў на служэнне Айчыне».

Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал, у сваю чаргу, сказаў, што сёньня адзначаецца прыкметная дынаміка ўзаемадзеяньня царквы і дзяржавы ў сацыяльна-спартовай сфэры:

«Сьвятары праз спорт зьвяртаюцца да сэрцаў многіх маладых людзей, і такім чынам ажыцьцяўляецца духоўна-маральнае выхаваньне новага пакаленьня, у тым ліку якое належыць да рознай моладзевай субкультуры». Архірэй гэтаксама падкрэсьліў важнасьць супрацоўніцтва БПЦ са спартовым ведамствам у галіне папулярызацыі паломніцкіх маршрутаў і ўдасканаленьня паломніцкай інфраструктуры.

У 2003 годзе было палпісанае агульнае пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і БПЦ. Ад таго часу дакумэнты аб супрацы з царквой заключылі больш за дзясятак міністэрстваў і ведамстваў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG