Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Раман Волазьнеў: «На радзіме мне будзе намнога больш камфортна працаваць, чым дзесьці за мяжой»


Яму толькі сямнаццаць, але ў ягоным творчым актыве ўжо ўдзел у шматлікіх музычных праграмах, ляўрэацтва на конкурсах «Дзіцячая Новая хваля» і «Маладыя таленты Беларусі». А зусім нядаўна ён стаў пераможцам конкурсу кавэраў на песьню гурту «Ўліс» «Радыё Свабода». Навучэнец Менскага дзяржаўнага каледжу мастацтваў Раман Волазьнеў — герой новага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».

«Мне падабаецца беларуская паэзія і наогул беларуская мова тым, што яна вельмі мэлядычная і нічым не саступае расейкай мове. Беларускія тэксты вельмі добра кладуцца на музыку, і кампанаваць іх нашмат зручней у некаторых рэчах, чым расейскамоўныя.

Я даведаўся пра конкурс Радыё Свабода цераз партал «Тузін гітоў». Гэта быў цікавы досьвед, таму што я вельмі люблю рабіць кавэры на розныя песьні. Цікавы быў гэты досьвед яшчэ і тым, што арыгінал песьні нехарактэрны для маёй стылістыкі. Мой стыль больш схільны да лёгкай музыкі, а тут рок. І мне было вельмі цікава паспрабаваць рабіць гэта.

І мае бацькі, і я сам заўсёды вельмі радуемся магчымасьці паўдзельнічаць у розных конкурсах, паспрабаваць свае сілы і паглядзець, як гэта робяць іншыя. Конкурсы — гэта заўсёды цікава і з матэрыяльнага гледзішча, хоць гэта ня так важна, і з творчага. Цікава паглядзець, як той жа кавэр на групу «Ўліс» зрабілі іншыя. Хтосьці пад клявішы зрабіў эстрадна-джазавы варыянт, хтосьці яшчэ неяк. Але я падумаў, што калі надта наварочваць у гэтай песьні, то можна сапсаваць яе, чаго я вельмі

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»

баяўся. Шчыра кажу, што хацеў не сапсаваць, а данесьці той сэнс, які ў яе ўжо закладзены, і дадаць сваю разыначку, якая б не засланіла ўвесь сэнс песьні, а наадварот — толькі прыўкрасіла.

І гэта не павінна неяк зьвязвацца з палітыкай. Гэта ж музыка, гэта творчасьць, гэта наша культура. Гэта наша мова. І ўсё гэта мае права існаваць у любым выглядзе.

Я ніколі не сустракаўся з тым, каб мяне нехта за гэта дакараў, за маю творчасьць, за мае песьні. Ёсьць проста людзі, якім не падабаецца мой стыль музыкі, і гэта абсалютна нармальна, таму што ў кожнага чалавека свае прыхільнасьці ў музыцы і свае погляды на музыку. Камусьці гэта вельмі падабаецца, а хтосьці можа сказаць, што гэта нічога ня вартае. І гэта абсалютна нармальна.

Свабода для мяне азначае свабоду ў сваіх дзеяньнях. Калі ніхто не ваюе, нідзе ня падаюць бомбы, тады ты абсалютна свабодна можаш сябе адчуваць. Можаш размаўляць перад камэрай з вамі, самавыказвацца ў песьнях, вершах, іншай творчасьці і ведаць, што цябе за гэта ніхто не асудзіць, а наадварот, гэта прынясе табе задавальненьне.

Мне здаецца, што я магу паспрабаваць сябе ў розных сфэрах, напрыклад, у гукарэжысуры, чым я цяпер актыўна займаюся, ці як кампазытар. Гэта цяпер у нас і наагул у сьвеце запатрабавана. Магчыма, я знайду свой прыстанак тут, а магчыма, паспрабую сябе ў іншых краінах. Але ўсё ж мне здаецца, што ў Беларусі, на радзіме, мне будзе нашмат цяплей і камфортней працаваць, чым дзесьці за мяжой".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG