Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алігарх Чыж будуе ў Валожыне дом на месцы масавых расстрэлаў. Мясцовыя пратэстуюць


Абвестка пра "грамадзкае абмеркаваньне" будаўніцтва
Абвестка пра "грамадзкае абмеркаваньне" будаўніцтва

У панядзелак 14 ліпеня, мясцовыя жыхары плянуюць правесьці першы пікет супраць заплянаванага будаўніцтва.

Будаўніцтва жылога дома запланаванае на месцы стадыёну, дзе, як мяркуецца, у Другую сусьветную вайну фашысты расстрэльвалі габрэяў.

Чытайце таксама: Дамы для супрацоўнікаў сьвінафэрмы Чыжа будуюць на касьцях ахвяраў Галякосту

Будаўніцтвам займаецца кампанія «Трайпл» алігарха Юрыя Чыжа, блізкага да Аляксандра Лукашэнкі. Першапачаткова сьцьвярджалася, што пытаньне будаўніцтва будзе абмеркаванае разам зь мясцовымі жыхарамі, але 17 чэрвеня працоўныя распачалі бурыльныя працы. Як распавядае каардынатар аргкамітэту БХД у Валожыне Георгі Каржанеўскі, працаўнікі не даюць яму падыходзіць і фатаграфаваць, вінавацяць у тым, што ён ім перашкаджае.

Паколькі жылыя дамы будуюцца на тэрыторыі масавых расстрэлаў, існуе вялікая пагроза таго, што працы могуць пашкодзіць дрэнажную сыстэму, якая збудаваная тут яшчэ за польскім часам.

«Прарвецца водная жыла і ўсё затопіць», — адзначае Георгі Каржанеўскі.

Георгі Каржанеўскі паказвае на месца масавых расстрэлаў
Георгі Каржанеўскі паказвае на месца масавых расстрэлаў

Актывіст падкрэсьлівае, што супраць будаўніцтва выступаюць многія мясцовыя жыхары. Так, у панядзелак 14 ліпеня, мясцовыя жыхары плянуюць правесьці першы пікет супраць заплянаванага будаўніцтва. Ён адбудзецца а 17-й гадзіне каля стадыёна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG