Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі адкрыюць альтэрнатыву «Акропалісу»


Шопінг. Ілюстрацыйнае фота

Шопінг. Ілюстрацыйнае фота

У наступным годзе ў Менску на праспэкце Пераможцаў, 9 плянуецца адкрыць комплекс, у які ўвойдуць гандлёва-забаўляльны цэнтар «Galleria Minsk», гатэль пад брэндам вядомага міжнароднага гатэльнага апэратара «Хілтан» і паркінг агульнай плошчай каля 100 тыс. кв м, піша БелТА.

Чакаецца, што новы аб’ект стане яшчэ адным пунктам прыцягненьня, прычым ня толькі для аматараў шопінгу, але і для дзелавых людзей.

У гандлёва-забаўляльным цэнтры будзе каля 160 крамаў, кавярняў, рэстаранаў. СТАА «Галерэя Канцэпт», якое выступае замоўцам праектаваньня і будаўніцтва аб’екту, плянуе прыцягнуць у цэнтар міжнародных апэратараў гандлёвых сетак.

«Калі ўсё атрымаецца, то, я спадзяюся, што беларусам больш не давядзецца езьдзіць у Польшчу, Літву па закупы. Ім будзе прадстаўлены ўвесь спэктар магчымасьцяў пакупак усіх тых брэндаў, па якія яны накіроўваюцца за мяжу. Перамовы з такімі кампаніямі ўжо вядуцца», — распавёў дырэктар СТАА «Галерэя Канцэпт» Уладзімір Хейфец.

Акрамя таго, у складзе комплексу будзе чатырохзоркавы гатэль «Хілтан Дабл Тры» на 194 нумары з канфэрэнц-заляй, баль-румам для ўрачыстых мерапрыемстваў і скай-барам на апошнім паверсе — з панарамным выглядам на гістарычны цэнтар горада. Уладзімір Хейфец чакае, што зьяўленьне ў Менску яшчэ аднаго гатэлю, дзе можна праводзіць бізнэс-мерапрыемствы высокага ўзроўню, паспрыяе росту бізнэс-актыўнасьці ў краіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG