Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ноччу прарасейскія баевікі абстралялі з «Градаў» украінскіх вайскоўцаў


У Луганскай вобласьці ўзброеныя сэпаратысты абстралялі з установак «Град» пазыцыі ўкраінскай арміі. Пры абстрэле, які адбыўся ноччу, загінуў адзін вайсковец, 17 параненыя. Пра гэта паведамляюць у Дзяржаўнай памежнай службе краіны.

Артылерыя ўкраінскай арміі адкрыла агонь у адказ, у паветра былі паднятыя зьнішчальнікі.

На расейска-ўкраінскай мяжы адкрытыя тры памежныя пункты пропуску, праца якіх раней была прыпыненая з-за страляніны на тэрыторыі Ўкраіны.

Раней паступалі паведамленьні пра тое, што ў пятніцу ўвечары ўкраінская авіяцыя нанесла ўдары па базе сэпаратыстаў на тэрыторыі шахты «Новая» у раёне горада Краснадон ў Луганскай вобласьці. Так званыя апалчэнцы, у сваю чаргу, зь цяжкай артылерыі абстралялі горад Дзяржынск ў Данецкай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG