Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 ліпеня: Дзень узяцьця Бастыліі


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

На хутары Алеся Лася, музыкі і этнографа, пад Ракавам у Валожынскім раёне пачынае сваю працу беларускамоўны сямейны этнаграфічны летнік для маладых бацькоў зь дзецьмі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

У Францыі адзначаецца нацыянальнае сьвята – Дзень узяцьця Бастыліі.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1789 — у Парыжы была ўзятая турма Бастылія, пачалася Вялікая француская рэвалюцыя.

1913 — у Вільні заснаванае Беларускае выдавецкае таварыства — галоўнае на той час беларускае кніжнае выдавецтва. Стварыў яго на базе тагачаснай рэдакцыі «Нашай Нівы» Іван Луцкевіч разам зь сябрамі. Дзясяткі кніг мастацкае літаратуры, календароў і падручнікаў, альманахаў і слоўнікаў надрукавала БВТ за чвэрць стагодзьдзя сваёй дзейнасьці.

1920 — Чырвоная Армія заняла Вільню.

1990 — Указ Гарбачова «Аб дэмакратызацыі і разьвіцьці тэлебачаньня ў СССР».

У гэты дзень нарадзіліся

1911 — Павал Пруднікаў, беларускі пісьменьнік.

1918 — Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр.

1927 — Георгі Штыхаў, беларускі археоляг, гісторык.

1942 — Хаўер Саляна, гішпанскі палітык.

1966 — Міхал Ермашкевіч, беларускі рымска-каталіцкі дзяяч, дамініканін, мастак.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Ад сёньня тут танцуюць. 14 ліпеня 1789 была ўзятая Бастылія

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG