Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Ануфры заклікаў сэпаратыстаў скласьці зброю


Прарасейскі сэпаратыст з абразом, архіўнае фота
Прарасейскі сэпаратыст з абразом, архіўнае фота

Месцаблюсьціцель Кіеўскай мітрапольнай катэдры Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) мітрапаліт Чарнавіцкі і Букавінскі Ануфры заклікаў прарасейскіх сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны скласьці зброю.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую мітрапаліт Ануфры зрабіў ад імя Ўсеўкраінскай рады цэркваў, паведамляе прэс-служба Ўкраінскай праваслаўнай царквы.

«Сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны працягвае заставацца напружанай. У сувязі з апошнімі падзеямі ў рэгіёне зьвяртаемся да ўсіх, хто незаконна трымае ў руках зброю, скласьці яе і спыніць кровапраліцьце», — адзначаецца ў заяве.

Мітрапаліт таксама заклікаў вызваліць усіх закладнікаў, у тым ліку сьвятароў, і аказаць дапамогу пацярпелым ад збройнага канфлікту.

«Ізноў падкрэсьліваем заяўленую намі раней пазыцыю, што тэрытарыяльная цэласнасьць Украіны, незалежнасьць якой дараваная нам Богам, ёсьць каштоўнасьцю для нашага народа, а таму дапусьціць яе падзелу мы ня маем права, таму што гэта грэх перад Богам і будучымі пакаленьнямі нашага народа», — гаворыцца ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG