Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БелаПАН: Экс-старшыню «Белнафтахіма» абвінавачваюць у злоўжываньні ўладай


Ігар Жылін, былы старшыня «Белнафтахіма», пад вартай. Супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа паводле артыкула 424 «Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі».

Паведамляе пра гэта агенцтва БелаПАН са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Інфармацыя пра арышт старшыні канцэрну Ігара Жыліна зьявіліся ў інтэрнэце вечарам 2 ліпеня. Паводле крыніцы сайту «Хартыя-97», Жылін быў арыштаваны 1 ліпеня і зьмешчаны ў СІЗА.

Раней прэс-сакратар «Белнафтахіма» адмовілася камэнтаваць дадзеную інфармацыю для Радыё Свабода, спаслаўшыся на адсутнасьць фактаў.

На пачатку тыдня прэс-сакратар Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч паведаміў Радыё Свабода, што не валодае інфармацыяй па гэтым пытаньні.

Нараджэнец гораду Арджанікідзэ (цяпер Уладзікаўказ) Ігар Жылін, якому ў студзені сёлета споўнілася 73 гады, узначаліў канцэрн 4 лютага 2011 году. Да гэтага кіраваў прадпрыемствам «Гродна-Азот», а ў 1990–1993 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Расеі. З 2003 году працаваў тэхнічным кансультантам кампаніі «СреднеАзГаз» (Масква), з 2006 году — першым намесьнікам генэральнага дырэктара АТ «Энэрджы Інвэст» (Руставі, Грузія).

Пра магчымы арышт Жыліна ўскосна сьведчыць той факт, што на сайце «Белнафтахіма» ў разьдзеле «Кіраўніцтва» насупраць пасады старшыні стаіць прочырк, ёсьць толькі імёны трох намесьнікаў.

XS
SM
MD
LG