Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ДНР — фікцыя. Рашэньні прымаюць іншыя»


Прарасейскія сэпаратысты, ілюстрацыйнае фота
Прарасейскія сэпаратысты, ілюстрацыйнае фота

Добраахвотнік з Армэніі, які ваяваў на баку ДНР, распавядае, чаму вырашыў пакінуць Данбас.

Артуру Гаспарану 24 гады. Ён родам са Сьпітака, з 2008 па 2010 год служыў у Нагорным Карабаху, прымаў удзел у спэцапэрацыях, у 2011 годзе прыехаў на заробкі ў Маскву. За падзеямі ва Ўкраіне сачыў з восені мінулага году.

Пасьля зьяўленьня «зялёных чалавечкаў» у Крыме напісаў ліст у групу ў сацсетку «Аднаклясьнікі» з просьбай прыняць у каманду добраахвотнікаў, якія адпраўляюцца на паўвостраў, але атрымаў запозьнены адказ. Пасьля падзеяў у Адэсе 2 траўня, калі пры падпале Дома прафсаюзаў загінулі дзясяткі людзей, Гаспаран папрасіў запісаць яго ў групу ў сацсетцы «УКантакце» па наборы добраахвотнікаў у Данбас і атрымаў станоўчы адказ.

У інтэрвію Радыё Свабода ён распавядае пра абставіны свайго знаходжаньня ва Ўкраіне і прычынах рашэньня зьехаць адтуль.

— Нас на сустрэчу ў раёне ВДНХ прыйшло дзесяць чалавек, гутарылі мы пад аркай жылога дома, да нас выйшаў мужчына славянскай зьнешнасьці ў грамадзянцы, ён не прадставіўся. Першае, што спытаў, ці ўмеем абыходзіцца са зброяй, папярэдзіў, трэба будзе камандзіроўка ў Славянск, ідзем на верную сьмерць, за марадэрства расстрэл на месцы, дарэчы, неаднаразова ў гэтым пераконваўся, патрапіўшы ва Ўкраіну. Двое адразу перадумалі і сышлі.

— Грошы абяцалі?

— Ні сутачных, ні камандзіровачных, толькі бясплатнае харчаваньне, абмундзіраваньне, зброя і гарантыя, што цела прывязуць у Растоў і аддадуць сваякам, калі, вядома, знойдуць. Было жорсткае

Ні сутачных, ні камандзіровачных, толькі бясплатнае харчаваньне, абмундзіраваньне, зброя і гарантыя, што цела прывязуць у Растоў і аддадуць сваякам, калі, вядома, знойдуць

патрабаваньне зьнішчыць усе запісы ў акаўнтах, наогул прыбраць усе асабістыя дадзеныя з сацыяльных сетак, што я і зрабіў — ліквідаваў запісы «УКантакце» і ў «Аднаклясьніках».

— Як вы дабіраліся да ўкраінскай мяжы?

— Раніцай 12 траўня наша група села ў дзьве легкавыя машыны, узялі курс на поўдзень, праз суткі прыехалі ў Растоў. Кіроўцы таксама апынуліся добраахвотнікамі, дарэчы, адзін зь іх загінуў. Нас прывезьлі на «базу», домікі ля рэчкі, побач лес, «зялёнка», адрасы ня ведаю, у нас адабралі дарожныя карты, тэлефоны, асабістыя рэчы мы здалі пад росьпіс, пераапрануліся ў выдадзеную адзежу.

— Колькі часу правялі на «базе»?

— Амаль два тыдні. Кожны дзень прыяжджалі ўсё новыя і новыя хлопцы, да канца тэрміну нас набралася чалавек сто. Ні дня не адпачывалі, армейскі рэжым: уздым, прабежкі, сьняданак, трэніроўкі, арыентаваньне на адкрытай мясцовасьці, у лесе, адпрацоўвалі жэсты.

— Што за жэсты?

— Нас вучылі мець зносіны жэстамі і знакамі, каб апазнаць адзін аднаго, бясшумна размаўляць уначы, даваць каманды — назад, наперад, стой, кладзіся, небясьпека і г. д. Цяпер магу рукамі размаўляць, як глухі. Гэтаму

Цяпер магу рукамі размаўляць, як глухі. Гэтаму вучыў нас інструктар у цывільным, ён, як і ўсе вялікія і малыя начальнікі, не прадставіўся

вучыў нас інструктар у цывільным, ён, як і ўсе вялікія і малыя начальнікі, не прадставіўся. Мы ня ведалі сапраўдных імёнаў адзін аднаго, толькі пазыўныя. Да гэтага часу ня ведаю, як клічуць многіх хлапцоў, якія трапілі са мной у гэтае пекла і загінулі.

— У Вас быў рэальны баявы вопыт да Ўкраіны? Бо ў Нагорным Карабаху няма вялікай вайны.

— Там у асноўным перастрэлкі, страляніна з гранатамётаў і мінамётаў, адным словам, млявая пазыцыйная вайна. І ўсё ж я ведаў больш пра вайну, чым некаторыя хлопцы.

— Ці былі сярод вас рускія нацыяналісты?

— Нацыкаў ня бачыў, хоць у асноўным на базе сабраліся людзі славянскай зьнешнасьці, хто яны — беларусы, рускія ці ўкраінцы, ня ведаю. Добрыя, патрыятычна настроеныя хлопцы, ніхто зь іх на мяне як на армяніна коса не глядзеў. З Каўказа было нямала мужыкоў, армяне з Краснадару, з Крывога Рогу (Украіна), чачэнцы крыху пазьней прыехалі, зь некаторымі хлопцамі пасябраваў, аднаго клікалі «Рыжык», іншага «Малы», абодва яны загінулі ў тых «КамАЗах».

— Як пераходзілі мяжу?

— 23 траўня бліжэй да паўночы выехалі з «базы», чалавек сто на ваенных «КамАЗах». Нас суправаджаў правадыр на «Ніве», ехалі некалькі гадзінаў, спыніліся на мяжы, да нас далучыліся яшчэ чалавек пяцьдзесят зь іншых «базаў», атрымалі зброю: гранатамёты, кулямёты, аўтаматы, пісталеты і гранаты, зноў пагрузіліся ў машыны.

— Вас вучылі страляць?

— Сярод нас былі гранатамётчыкі. Я стаў камандзірам кулямётнага разьліку, у мяне ў падпарадкаваньні былі ад трох да шасьці чалавек. Маю спэцыяльнасьць вызначылі паводле спэцкоду ў ваенным білеце. Там ёсьць лічбы, на якія я не зьвярнуў увагу. Калі яны тэлефанавалі, прасілі адкрыць канкрэтную старонку, зачытаць код, так яны даведаліся, як мяне прафэсійна выкарыстоўваць. Мабыць, з кожным працавалі асобна.

— Яны — гэта хто? ФСБ, ГРУ, МУС? Хто гэтыя людзі, якія вас сустракалі, вучылі, трэніравалі, перапраўлялі праз расейска-ўкраінскую мяжу?

— Я ня ведаю ні імёнаў, ні прозьвішчаў. Людзі славянскай зьнешнасьці, усе ў грамадзянцы. Я нават іх твараў ня памятаю.

— У колькі вы перасеклі мяжу?

— 24 траўня пад раніцу. Нас на ўкраінскім баку сустракалі буйныя прадстаўнікі ДНР. Яны захапілі нейкую вайсковую частку ў Данецку, наш атрад разьмясьцілі па казармах. Адсыпаліся цэлы дзень, пачысьціліся, прывялі сябе ў парадак, на наступны дзень 25 траўня ўдзельнічалі ў тым знакамітым парадзе на «КамАЗах» у горадзе, дзе засьвяціліся чачэнцы. Яны давалі інтэрвію, стралялі ў паветра, пазіравалі перад камэрамі. Народ радаваўся і сустракаў добраахвотнікаў з Расеі як вызваліцеляў. Увечары мы вярнуліся ў казармы.

— Калі трапілі ў першае баявое сутыкненьне?

— У ноч з 25 на 26 траўня нас паднялі па трывозе. У маёй групе былі тры чалавекі — з Масквы, Ліпецка і Чукоткі. Усе яны загінулі. Селі ў грамадзянскія аўтобусы і паехалі ў аэрапорт. Атрадам у сто чалавек мы ўвайшлі ў будынак, да нас яшчэ далучыліся асэтыны. Пасажыраў хутка эвакуіравалі, супрацоўнікі тэрміналу заставаліся на сваіх месцах, раніцай два самалёты вылецелі, мы не заміналі працы авіяслужбаў.

У маёй групе былі тры чалавекі — з Масквы, Ліпецка і Чукоткі. Усе яны загінулі

Будынак хутка ўзялі пад свой кантроль, разгрупаваліся па паверхах, я са сваім памочнікам падняўся на 7-ы паверх, на дах, атрымаў заданьне ўзяць пад кантроль вышку, якая была ў паўкілямэтра ад нас, каб ніхто ня мог да яе падысьці. Мы паставілі кулямёт.

— Які сэнс захопліваць грамадзянскі аэрапорт у Данецку? Бо лінія фронту зусім у іншым месцы, да прыкладу, у раёне Славянску.

— Каб не сядалі ваенныя барты з Кіева. Нам сказалі, што ніхто ў нас страляць ня будзе, папазіруем перад камэрамі і ўсё. Яны ўбачаць нас, спалохаюцца, хутка здадуцца, мы іх раззброім, адпусьцім па дамах. Усё! Аэрапорт наш.

— Яны — гэта хто?

— Украінскія вайскоўцы вакол аэрапорта. Было шапказакідальніцтва, што, маўляў, мы такія крутыя, і ўсе нас баяцца. Але атрымалася з дакладнасьцю да наадварот. У 02:00 прыляцелі верталёты, потым самалёты і сталі бамбіць порт. Я быў на даху, пасьпеў са сваім памочнікам зьбегчы на 6-ы паверх. Была магутная атака, я заўважыў чатыры верталёты і два самалёты.

— У вас былі ПЗРК?

— Наш камандуючы батальёна «Усход» Аляксандр Хадакоўскі сказаў, што бамбіць аэрапорт ня будуць, ПЗРК не патрэбныя, мы іх пакінулі на базе. Там былі снайпэры Хадакоўскага, былыя супрацоўнікі СБУ Ўкраіны, якія перайшлі на бок ДНР. У іх вінтоўкі былі незвычайныя, я раней такіх ня бачыў, не СВД. Яны сышлі дзесьці ў гадзіну дня, авіяўдары пачаліся ў дзьве гадзіны.

— Што адбывалася на вашым паверсе?

— На даху адразу загінуў чачэнец, яшчэ двое былі параненыя. Яны стралялі па верталётах з усяго, што ў іх было. Я ўскокваў на 2-3 сэкунды, страляў па вышцы, адкуль снайпэры працавалі па нас. Нас тупа загналі ў будынак і бамбілі з усіх бакоў. У іх па пэрымэтры аэрапорта стаялі зэніткі, білі па тэрмінале. Хадакоўскі наіўна разьлічваў, што аэрапорт новы, адкрыты да чэмпіянату Эўропы і па ім ня будуць біць зь цяжкіх гармат. Былі б у нас ПЗРК, усяго гэтага не адбылося б.

— Вы лічыце, гэта здрада ці непрафэсіяналізм?

— Ня ведаю, мы страцілі шмат людзей. Адзін з чачэнцаў, вельмі сьмелы хлопец, раскідаў на даху дымавыя шашкі і выцягнуў адтуль свайго параненага земляка, затым яшчэ аднаго. Мы спусьціліся на першы паверх, проста сядзелі і чакалі сьмерці. Выйсьці на вуліцу было немагчыма. Нехта

Я не хацеў лезьці ў «КамАЗ», разумеў, што гэта рызыкоўна. «Іскра» мне сказаў: «Будзеш абмяркоўваць загад — расстраляю на месцы»

патэлефанаваў нашаму камандзіру, яго пазыўны «Іскра», у чыім падпарадкаваньні сто чалавек, прагучала каманда загружацца ў «КамАЗы». Гэта ўжо быў вечар. Машыны стаялі ўнутры, у тэрмінале. Я не хацеў лезьці ў «КамАЗ», разумеў, што гэта рызыкоўна. «Іскра» мне сказаў: «Будзеш абмяркоўваць загад — расстраляю на месцы». Я ўзяў кулямёт і падняўся на борт.

— Колькі чалавек было ў «КамАЗе»?

— Два «КамАЗы», дзесьці па 30-35 чалавек у кожным. У порце засталася група прыкрыцьця, яны сышлі адтуль уначы, пешшу, ніхто зь іх не пацярпеў. «Іскра» даў каманду: выяжджаем з тэрміналу і палім ва ўсе бакі, ва ўсё, што варушыцца. Мы зьнялі тэнты, адкрытыя машыны, бітком набітыя добраахвотнікамі. Наш «КамАЗ» вылятае з тэрміналу, і мы пачынаем страляць ва ўсе бакі, у паветра, вакол адкрытая мясцовасьць, праехалі па трасе 4-5 кілямэтраў ад аэрапорта ў бок горада, адлегласьць паміж машынамі дзесьці мэтраў пяцьсот-шэсьцьсот. Два «КамАЗы» едуць і паляць безупынку. Страшнае відовішча! Праўда, я перастаў страляць, убачыў, што нікога няма вакол. Калі мы сталі ўяжджаць у горад, раптам бачым — на дарозе стаіць наш першы «КамАЗ». Я не зразумеў, чаму ён спыніўся. Міма едуць машыны, нават людзі ходзяць, гэта ўжо ўскраіна Данецка.

— Там былі забітыя, параненыя?

— Мы праляцелі на вар’яцкай хуткасьці, я не пасьпеў разгледзець, нехта яшчэ страляў. Празь пяцьсот мэтраў з гранатамёта падбілі нашу машыну, снарад трапіў пад кабіну кіроўцы, мы перакуліліся. Нам, як аказалася, пашанцавала, мы вылецелі з борта, ударыліся, але безь пераломаў. Тую машыну, якую падбілі першай, дабівалі з кулямётаў перакрыжаваным агнём, па хлопцах стралялі снайпэры, загінулі тры дзясяткі чалавек, ня менш. Па нас таксама сталі паліць аднекуль, я кінуў кулямёт, схапіў аднаго параненага хлопца, ён быў з Крыма, пацягнуў на сабе, бег тупа па дварах. Да мяне далучыўся наш фэльчар, у яго быў аўтамат, я ўзяў зброю і яшчэ пастраляў па баках, па дахах і бег далей з гэтым параненым.

— Вы ведалі, у чыіх руках быў горад?

— Быў упэўнены, што горад захапіла нацгвардыя і нас шукаюць. Мы выйшлі на пункт збору машынаў хуткай дапамогі, пачалі страляць па-над дахам будынка, каб прыцягнуць увагу людзей. Мой таварыш сьцякаў крывёй, у яго былі прастрэленыя рука і нага. Я крычу лекарам: «Выратуйце яго! Лячыце!» Дзяўчына кажа: «Супакойцеся, мы свае!» Я кажу: «Якія вы свае?! Вы ўсе такія ж здраднікі, нягоднікі!» Крымчаніна пасадзілі ў машыну і адправілі ў бальніцу. Я пэрсаналу паказаў, дзе падбітыя машыны, туды адразу выехалі шэсьць хуткіх. Неўзабаве ў бальніцу сталі прывозіць параненых з падбітых «КамАЗаў». Адзін з нашых, якога я сустрэў, паведаміў, што зь першага «КамАЗа» выжылі толькі тры чалавекі. Паніка і жах. Гэта ўжо пазьней мне распавялі, што адзін з загінулых падарваў сябе гранатай, каб не патрапіць у палон да «укропаў» (вайскоўцы нацыянальнай гвардыі Ўкраіны. — РС). Яны ж ня ўцямілі, што дабіваюць іх свае ж. Мясцовым апалчэнцам, мабыць, сказалі, што па трасе едуць «правасекі» (сябры арганізацыі «Правы сэктар». — РС) на двух «КамАЗах». З «КамАЗа» крычалі таму боку: «Мы свае! Куды вы б’яце?», А тыя ў адказ: «Якія вы апалчэнцы? Вы нацыяналісты, фашысты і т. д». Амаль усіх паклалі, у жывых засталіся трое-чацьвёра. Потым ужо апалчэнцы падыходзяць і бачаць: «Ой, сваіх жа паклалі! Рэальна свае, георгіеўскія стужачкі...» І пачынаецца: «браточкаў забілі» і г. д.

— Што стала з вашымі таварышамі з другога «КамАЗа»?

— Там былі чачэнцы, у іх адзін загінулы, двое параненыя, максымум шэсьць чалавек загінула, у тым ліку лекар і казак. У бальніцы, калі прыйшоў у сябе, здаў аўтамат, пад’ехалі прадстаўнікі батальёна «Усход» і павезьлі нас назад у распараджэньне казармаў. Гэта ўжо было глыбокай ноччу.

— Якая інфармацыя прайшла па афіцыйных каналах?

— Па тэлевізары паведамілі, быццам апалчэнцы вывозілі пад сьцягам Чырвонага Крыжа сваіх бяззбройных параненых салдат, а ўкраінскія сілавікі іх расстралялі. Тады яшчэ ня ведаў, што нас падбілі свае ж. Быў

Мы праляцелі на вар’яцкай хуткасьці, я не пасьпеў разгледзець, нехта яшчэ страляў. Празь пяцьсот мэтраў з гранатамёта падбілі нашу машыну, снарад трапіў пад кабіну кіроўцы, мы перакуліліся. Нам, як аказалася, пашанцавала, мы вылецелі з борта, ударыліся, але безь пераломаў

упэўнены, што нацгвардыя Ўкраіны. Лёг спаць, дзесьці ў чатыры раніцы 27 траўня мяне абудзілі двое, якія засталіся ў порце з групы прыкрыцьця. Карацей, яны мне і распавялі, што стралялі свае па сваіх. Паўстала пытаньне, як жыць далей і што рабіць? Мы вырашылі бегчы ўначы, таемна, пешшу да мяжы, назад у Расею. Знайшлі грамадзянскую вопратку, пераапрануліся, узялі заплечнікі і пакінулі частку. З намі быў кіроўца, пазыўны «Шумахер», ён сказаў, што ў яго дзядзька дзесьці за Данецкам. Шэсьць чалавек прыехалі ў прыватны дом, каб перачакаць момант, пераначаваць, пад раніцу 28 траўня чуем у суседнім доме крыкі: «Не страляйце! Не забівайце!» Аказалася, за намі паслалі нарад.

— Як вас выявілі?

— Ня ведаю, магчыма, сярод нас быў здраднік. Мы кінулі заплечнікі, рэчы і зноў зьбеглі. Проста блукалі па вуліцах, бяз грошай, без дакумэнтаў, падышлі да горада, да блёкпосту, распавялі, хто такія... Нас з гэтага блёкпосту ўзялі, павезьлі ў Горлаўку да камандзіра па мянушцы Бес. Але гэта ўжо іншая гісторыя.

— Чаму вы адразу ня зьехалі, а засталіся ў Беса на два тыдні?

— Іншых варыянтаў не было. Я ня ведаў, як выйсьці з акружэньня. Бес апынуўся нармальным чалавекам, прафэсійны вайсковец з Горлаўкі, абяцаў пры першай жа магчымасьці адправіць назад у Расею. Мы ўпяцёх трапілі да яго. Мы распавялі, што з намі адбылося, ён сказаў, што больш не адпусьціць нас да «ўсходаўцаў». Пакінуў, каб прыйшлі ў сябе. Потым, хто пажадаў далей ваяваць, застаўся, хто хацеў зьехаць, як я, зьехаў.

— А што Вы рабілі з 28 траўня па 15 чэрвеня ў Горлаўцы ў Беса?

— У Беса зноў апрануў форму, нам выдалі зброю, удзельнічаў у некалькіх апэрацыях, там парадку было больш, пісьменна ўсё арганізавана. Мы зьдзяйсьнялі дывэрсіі; ціха падышоў, расставіў байцоў, падарваў, адбамбіў і адышоў адразу. Мы ўзарвалі ўкраінскую нафтабазу ў Дакучаеўску. Уначы непрыкметна пад’ехалі на грамадзянскіх машынах, я прыкрываў кулямётным агнём нашы пазыцыі, гранатамётчыкі з гранатамёта стралялі па нафтасховішчы.

— Дакучаеўск кантраляваўся нацгвардыяй?

— Незразумела, хто яго кантраляваў, — і тыя, і іншыя. Але база ахоўвалася: мы як пачалі страляць, адтуль агонь у адказ. Але яны ня бачылі, куды адстрэльвацца.

— Навошта ўзарвалі нафтабазу?

— Танкі і бронетэхніка не запраўляюцца.

— Вам жа таксама трэба запраўляцца.

— У нас жа няма тэхнікі. Гэта потым яна зьявілася ў апалчэнцаў, праз тры дні пасьля таго, як я зьехаў.

— Прамыя сутыкненьні былі з праціўнікам?

— Так, у Карлаўцы. Там якраз лінія фронту. Нацгвардыя або «правасекі», я іх ня ведаю, убачыў у лесе з чырвонымі павязкамі. Мы іх выціснулі зь лесу. Яны хацелі абысьці «зялёнку» і ўвайсьці ў горад Карлаўка. У нас

Бес асабіста тэлефанаваў бацькам байцоў, але толькі тым, чые дзеці праходзілі тэрміновую службу, тэлефанаваў маці: ідзіце, забірайце сваіх дзяцей. А астатніх, хто з СБУ, «Правага сэктара», нацгвардыі — яны лічыліся ваеннапалоннымі

там засада была. Яны як падышлі да лесапаласы, мы пачалі страляць у іх, яны кінулі сваіх параненых і разьбегліся. Мы іх забралі ў наша разьмяшчэньне, там лячылі, каго можна было лячыць. Бес асабіста тэлефанаваў бацькам байцоў, але толькі тым, чые дзеці праходзілі тэрміновую службу, тэлефанаваў маці: ідзіце, забірайце сваіх дзяцей. А астатніх, хто з СБУ, «Правага сэктара», нацгвардыі — яны лічыліся ваеннапалоннымі.

— Як зь імі абыходзіліся?

— Дапытвалі і зачынялі іх.

— А што з хлусьні па тэлевізары Вам падалося найбольш нахабным і абуральным?

— Бяруць інтэрвію ў ДНРаўцаў. ДНР — гэта на самай справе фікцыя. ДНР, як я зразумеў, для мяне існуе ў кабінэтах гэтых Барадая, Пушыліна, Царова, а рашэньні прымаюцца ў іншым месцы і іншымі людзьмі.

— Некаторыя журналісты, хто бывае на Данбасе, кажуць, што 20 адсоткаў ваюе расейцаў, 80 адсоткаў — мясцовыя апалчэнцы.

— Я б сказаў наадварот. Большасьць — рускія, чачэнцы, інгушы, такія як я, з Армэніі таксама ёсьць. Зь мясцовымі я меў зносіны, яны кажуць, што ад іх патрабавалася — яны зрабілі. Я кажу: «Што ад вас патрабавалася?» Яны кажуць: «Мы ж галасавалі, а астатняе ад вас залежыць». У сэнсе, рэфэрэндум аб самавызначэньні Данбаса, мы ваяваць ня хочам. Адзін мне наогул сказаў: «Я хачу атрымліваць сваю зарплату, бухаць і да наступнай зарплаты». Яны ў асноўным нявопытныя, абыходзіцца са зброяй ня ўмеюць. Ніхто не служыў. Я пра Данецк кажу.

— А ў Горлаўцы?

— Там 50 на 50, але расейцы лепш ваююць, усё ж такі хлопцы служылі, армія ёсьць хоць нейкая. Ва Ўкраіне 23 гады ніякай арміі не было.

— Чаму Вы вырашылі гэта расказаць?

— Да гэтага часу тыя людзі, якія нам, па сутнасьці, здрадзілі (таго, што адбылося ў аэрапорце, можна было пазьбегнуць, і магло ўсё быць па-іншаму, калі б усё было арганізавана пісьменна), камандуюць, і добраахвотнікі з Расеі едуць да іх. Я хачу, каб гэтыя людзі зразумелі, хто будзе імі камандаваць. Я пайшоў, выжыў цудам, мне іх шкада. Яны яшчэ ідуць у падпарадкаваньне да такіх камандзіраў, як Хадакоўскі і да іншых людзей, я ўсіх па прозьвішчы ня ведаю.

— А марадэрства шмат?

— Марадэры былі. Мы іх адлоўлівалі і ліквідавалі.

— Гэта значыць, расстрэльвалі?

— Каго расстрэльвалі, каго білі. Марадэры ў асноўным мясцовыя. Яны падыходзяць зь пісталетам, прадстаўляюцца ад імя ДНР і патрабуюць у людзей грошы, тэлефоны і нават машыны.

— Гэта ў Горлаўцы або ў Данецку?

— У Данецку. У Горлаўцы Бес кантралюе, там парадак.

— А чаму сышлі ад Беса, калі зь ім было надзейна працаваць?

— Зь Бесам надзейна, але Бес адзін ня можа супрацьстаяць украінскай арміі, супраціў бескарысны, дарма аддаваць жыцьцё — навошта? Глядзіце, у Данецку сядзіць больш за 1000 чалавек, груба кажучы,

У мяне мэнтальнасьць савецкага чалавека. Мае дзяды ваявалі за СССР, і я ваюю. Я не лічу Расею чужой

чухаюць сабе я **ы, у той час як у Славянску ідуць баі. А тыя проста сядзяць на блёкпастах, нічога ня робяць. Я думаю, чаму не адправіць хоць бы палову іх на дапамогу? Усё беспэрспэктыўна, неарганізавана. Там столькі камандзіраў... Кожны трэці сябе аб’яўляе камандзірам. Нейкая група сваю групу арганізоўвае. Адзінага камандаваньня няма. Я думаў, што будзе як у войску: строгі рэжым, арганізаванасьць, сувязь, зладжанасьць. Нічога гэтага не было, таму і зьехаў.

— Як Вас вярнулі назад у Расею?

— Бес стрымаў слова, падзякаваў, даў па 1000 грыўняў на кожнага ў дарогу, пажадаў посьпеху і адправіў па хатах. Са мной паехалі тры чалавекі, адзін паранены і двое на хаду. Селі ў грамадзянскія машыны і праз Луганскую вобласьць, абыходзячы мытны пункт, праехалі каля 150 кілямэтраў. На расейскім баку нас сустрэлі, прывезьлі ў Растоў. Трапілі на тую ж базу, дзе прайшлі падрыхтоўку, пераапрануліся, нам далі грошай на квіток, вярнулі дакумэнты, тэлефоны і адпусьцілі па хатах.

— А чаму добраахвотнікам не плацілі грошы, хаця б нейкія мінімальныя?

— Я ня ведаю, гэта ў арганізатараў трэба спытаць, чаму ня плацяць.

— Зь іншага боку, вы грамадзянін Армэніі, зь іншай краіны...

— Я нават там пад армянскім сьцягам хадзіў. Ёсьць фоткі.

— Гінуць за чужую радзіму неяк...

— Я не лічу Расею чужой радзімай. У мяне мэнтальнасьць савецкага чалавека. Мае дзяды ваявалі за СССР, і я ваюю. Я не лічу Расею чужой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG