Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія вайскоўцы вярнулі кантроль над прапускным пунктам «Ізварына»


Ізварына. 22 чэрвеня 2014 году

Украіна вярнула сабе кантроль над памежным пунктам пропуску міжнароднага аўтамабільнага злучэньня «Ізварына» ў Луганскай вобласьці.

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтар антытэрарыстычнай апэрацыі ў Facebook. «Падчас выкананьня заданьняў па аднаўленьні і разблякаваньні дзяржаўнай мяжы Ўкраіны і ўзяцьця пагранічных пунктаў пропуску „Чырвонапартызанск“ і „Ізварына“ асабісты склад падразьдзяленьняў і частак Узброеных сіл Украіны праявілі мужнасьць і гераізм», — гаворыцца ў паведамленьні

Група баевікоў у ноч на 21 чэрвеня напала на пункт пропуску «Ізварына». 24 чэрвені Кабінэт міністраў Украіны прыняў рашэньне аб спыненьні руху ў гэтым пункце пропуску.

XS
SM
MD
LG