Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Ва Ўкраіне няма вайны


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

«Ніякай вайны народаў сёньня няма. Не ваюе ва Ўкраіне народ з народам, зь беларусамі, рускімі і так далей, і нват з украінцамі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на адкрыцьці Славянскага базару ў Віцебску 10 ліпеня.

«Ёсьць нягодныя і непарадачныя палітыкі, якія недаацанілі гэтае адзінства і важнасьць гэтага адзінства. Зьявілася шчыліна, а ў гэтую шчыліну пралезьлі нашыя праціўнік і ворагі», — прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы БелТА.

«І яны сёньня сутыкаюць народы. Яны спрабуюць распаліць братазабойчую вайну і ў гэтую варонку, у гэты вадаварот уцягнуць галоўнае ядро славянства — рускіх, беларусаў і ўкраінцаў», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле інфармацыі з розных крыніцаў за пэрыяд расейска-украінскага ўзброенага канфлікту ва Ўкраіне загінула да тысячы чалавек.

Падчас АТА на Данбасе загінула 478 грамадзянскіх асобаў, у тым ліку 7 дзяцей. Такія зьвесткі прывёў намесьнік міністра аховы здароўя Ўкраіны Васіль Лазарышын. Колкасьць загінулых вайскоўцаў з украінскага боку сягае некалькіх соцень.

Па дадзеных ААН, толькі ў Расеі знаходзяцца каля 110 тысяч уцекачоў з Украіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG