Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская арганізацыя склала «растрэльны сьпіс» украінскіх журналістаў


Пятнаццаці вядомым украінскім журналістам, якія асьвятляюць падзеі на Ўсходзе Ўкраіны, пагражаюць зьнішчэньнем, дзе б яны ні знаходзіліся.

«Расейскі вызвольны фронт» разаслаў сьпіс «ворагаў Расейскага сьвету». «Фронт» сьцвярджае, што гэтыя журналісты «пішуць пад дыктоўку прагнілага Захада брэхню пра вызваленчую барацьбу на Данбасе».

Сэпартысты абяцаюць высочваць і зьнішчаць журналістаў па адным. У сьпіс увайшлі кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук, журналісты hromadske.tv Мустафа Найем і Натальля Гуменюк, галоўны рэдактар партала Цензор.нет Юры Бутусаў, рэдактар «Навіны Данбаса» Аляксей Мацука, журналісты Аляксандр Ткачэнка, Анастасія Бэрэза, Кацярына Вэнжык, Аксана Сакалова, Арцём Кавалёў, Радыён Кавалёў, Віктар Шлінчак, Юлія Маставая, Ірына Салока, Сяргей Гармаш.

XS
SM
MD
LG