Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 ліпеня: Дзень памяці ахвяраў Срэбраніцы


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Усясьветны дзень народанасельніцтва, усталяваны ААН.

У Беларусь зь візытам прыбывае ўпаўнаважаны МЗС Нямеччыны па краінах Усходняй Эўропы, Каўказу і Цэнтральнай Азіі Корд Маер-Клод. У парадку дня візыту – перамовы з прадстаўнікамі МЗС Беларусі, у прыватнасьці, з намесьніцай міністра Аленай Купчынай.

Віцебск, у межах XXIII міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар» пройдзе дзіцячы музычны конкурс.

Брусэль, пачатак чарговага раўнду перамоваў паміж Эўразьвязам, Украінай і Расеяй.

Адэса, адкрыцьцё міжнароднага кінафэстывалю.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1496 – Горадня атрымала поўнае магдэбурскае права.

1613 – каранацыя Міхаіла Фёдаравіча, першага цара маскоўскага з дынастыі Раманавых.

1660 – войска Міхаіла Казіміра Паца прыступам вызваліла Вільню ад маскоўскага войска.

1705 – у Сафійскім саборы ў Полацку маскоўскі цар Пётр І забіў 5 манахаў-базыльянаў.

1971 – у Пітсбургу – першая пастаноўка рок-опэры «Ісус Хрыстос – супэрзорка».

1995 – Выхад першага нумару газэты «Народная воля».

1995 – Забойства 8000 басьнійскіх мусульман – мужчын і хлопчыкаў – салдатамі войска басьнійскіх сэрбаў у паселішчы Срэбраніца.

2007 – Ватыкан выступіў з заявай, у якой Рымскі пасаг названы адзіным нашчадкам першапачатковай царквы, заснаванай Ісусам Хрыстом.

У гэты дзень нарадзіліся:

1745 – Юзаф Вінцэнт Плятэр, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1911 – Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст.

1932 – Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, пэдагог, народны мастак Беларусі. Аўтар помнікаў Янку Купалу ў Менску і бюсту Купалы, усталяванага ў Араў-парку Нью-Ёрку.

1934 – Віктар Вуячыч, беларускі эстрадны сьпявак, народны артыст Беларусі.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Турысты зь Піцера. 11 ліпеня 1706 манахі ўніяцкага манастыра ў Полацку даюць годны адказ Пятру І

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG