Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ідэальна пасаваў на ролю ідала, — Уладзімер Падгол


Уладзімер Падгол

Уладзімер Падгол

Палітоляг Уладзімер Падгол называе тры прычыны палітычнага даўгалецьця Аляксандра Лукашэнкі.

«Першая — гэта стан сьвядомасьці грамадзтва. Да 1994 году ў мэнталітэце большасьці беларусаў адбыўся такі „мазгатрус“, які выцер рацыянальныя слаі сьвядомасьці. Гэта вера ў сацыяльныя каштоўнасьці, у партыйныя каштоўнасьці. Ачысьціўся ірацыянальны ніжні слой мэнталітэту, дзе ў асноўным пануюць, так бы мовіць, паганскія слаі — гэта вера ў цудатворца, у ідала. І Лукашэнка ідэальна пасаваў на ролю ідала ў мэнталітэце.

Другое — гэта ягоная прыродная і сацыяльна набытая здольнасьць самому набываць вобраз паганскага ідала. Ён дасканала авалодаў ідэалягемнай мовай, мовай, якой валодалі шаманы, гіпнатызуючы грамадзтва тагачаснае — і вось цяпер грамадзтва, якое апусьцілася да стану паганскага (у большасьці, ня ўсе ж, вядома). Таксама ён мог уваходзіць у вобразы цудатворцы, тэрмінатара, ідала, уладара, гаспадара...

І трэцім падмуркам была дапамога Расеі ў абсалютна розных формах: інфармацыйная дапамога, эканамічная, фінансавая і гэтак далей».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG