Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВНУ падвысілі кошты на навучаньне


За год навучаньня ў Мэдычным унівэрсытэце давядзецца заплаціць да 23 мільёнаў рублёў.

У Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце за навучаньне на першым курсе трэба будзе заплаціць 17 мільёнаў рублёў на дзённым аддзяленьні і 5 з паловай мільёнаў рублёў на завочным. Летась гэта каштавала 14 і 4,7 мільёна рублёў адпаведна, паведамляе БелаПАН.

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі першакурсьнікі на дзённым аддзяленьні будуць плаціць ад 16 да 18,4 мільёна рублёў (летась — 14 мільёнаў), на завочным — ад 6,85 да 7,6 мільёна (летась — ад 5,7 да 6,3 мільёна).

У Мэдычным унівэрсытэце год дзённага навучаньня каштуе ад 18 да 23 мільёнаў (летась ад 15 да 19).

У Лінгвістычным гадавое дзённае навучаньне каштуе 16 мільёнаў рублёў (у мінулым годзе — 14 мільёнаў), на завочным — 5,4 мільёна рублёў (летась — 4,5 мільёна).

Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі будзе навучаць сваіх першакурсьнікаў на дзённым аддзяленьні за 18,4 мільёна рублёў, і за 7,2 мільёна рублёў — на завочным (летась адпаведна 15,3 і 7,2).

У мінулым навучальным годзе кошт навучаньня падвышаўся адзін раз, у розных ВНУ па-рознаму, але ня больш чым на 20 працэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG